Батлейка вядучы: а цяпер, каханыя вялікія цуды будуць, бо да нас тут госьці з Бэтлеем прыбудуць. I езус Маленькі, І Юзеф Старенькі, І Марыя Дзева, Свету Каралева, І Анелау хоры, пастухі-музыкі, каралі вялікія, Ірад-злы правітель І д'ябал



Дата29.04.2016
өлшемі68.39 Kb.
БАТЛЕЙКА

Вядучы: А цяпер, каханыя вялікія цуды будуць, бо да нас тут госьці з Бэтлеем

прыбудуць. I Езус Маленькі, і Юзеф Старенькі, і Марыя Дзева, Свету Каралева, і Анелау хоры, пастухі-музыкі, каралі вялікія, Ірад-злы правітель і д'ябал спакусіцель, бела смерць з касой і цэлай грамадой усе вас тут вітаюць, пажаданні складаюць на Батлейку запрашаюць. I просяць, каб не спалі, на нас спаглядалі, памылкі даравалі. Не думалі благога, каб цешыліся многа і кахалі Пана Бога.

АКТ І

(Гучыць музыка, спяць авечкі, лажацца спаць пастухі).

Антось: Янак, што б ты хацеу, каб табе прыснілася?

Янак: Рай... Каб я быў у раі. I каб у тым раі было вялікае, вялікае дрэва, а на гэтым дрэве - вялікі вужака з каубасы, і каб Пан Бог не забараняу есці гэтай каубасы, і каб нарэшце я наеуся за усе мінулыя часы....

Антось: (з кожным разам усе больш сонна) а я б хацеу, каб прысніліся мне птушкі, каб птушкі прыляцелі з высокага неба і прынеслі нам не толькі каубасы ды хлеба, а цукерак, ды яшчэ жвачак, каб шпачок, ен неба рачок мог загаварыць тут з намі, дзіка качка прыляцела з бусламі - кляктунамі...

(Пастухі засынаюць. Гучыць ціхая музыка, з'яуляюцца два малыя анелкі)

Анелак 1: Анелак -фіелак, ружа-бэз, толькі заснулі - анелак прылез. Збудзіць іх?

Анелак 2: Не будзі! Яшчэ ня трэба, яшчэ не далі нам знаку з неба.

Анелак 1: Глядзі, агонь на полі палілі, бульбу пяклі, агонь не гасілі. (Бярэ бульбу на

палачцы).

Анелак 2: Не чапай, што гэта за малец, ужо выбрудзіў палец. Вытры ж зараз...

(Анелак 1 хоча выцерці аб крылы). Анелак 2: Толькі не аб крылы!

Анелак 1: А што мне рабіць, калі няма тут мыла!

Анелак 2: Ну вось, вазьмі вытры аб галінку. (Дае галінку, Анелак 1 выцірае аб яе рукі). Анелак 1: Збудзіць іх?

Анелак 2: Пачакай, яшчэ хвілінку. Яшчэ не далі нам знаку з неба і святло не загарэла як

трэба. Чакай зоркі і у гару углядайся.

(Глядзіць у неба, Анелак 1 выскубвае яму перы у гэты час).

Анелак 2:1 не падскубвай анельскае пер'е.

Анелак 1: Толькі трошачкі....маленькую жменьку....

(Сыпле пер'е на пастухоў, тыя гавораць спрасонку).

Антось: Пецька...

Пецька: Што Антось?

Антось: Неяк зрабілася бела...

Пецька: Накрыйся хлопча па самыя вушы і спі спакойна, гэта снег цярушыць...

(Анелак 2 трымаючы за руку Анелка 1).

Анелак Табе у галаве адны толькі псоты. Заужды з ім клопаты.

(З'яуляецца свет, Анелак 1 вырываецца).

Анелак 2: Ты куды зноу? Стой, ані кроку! (Гром, успыхвае вялікі блеск, Анелак 1

віжжыць).

Анелак 1: Гарыць! Гарыць! Свет з воблакау! О, якая зара! Агню цэлае мора!

(Пастухі будзяцца, замяшанне, крык, піск). Пастухі : (Па чарзе крычаць) Гарыць! Хлопцы у ногі! Стайні! Уставайце! Неба гарыць!Якія стайні! Пажар! Дзе? Уставайце! Трывога! Што гарыць? Бачу Анела!Гвалт! На Бога!

(У святле вялікі Анел. Хвіліна цішыні).

Анелак 1: Сення у Бэтлеем, сення у Бэтлеем, вяселая навіна!

Анелак 2: Святая Дзева, Святая Дзева нарадзіла Сына!

Анелак 1: Хрыстос радзіуся!

Анелак2: Бог аб'явіуся!

Антось: Анел з неба да людзей прыходзіць (Антось - "бух" на калені, пастухі за ім).

(Музыка песьні "Где Хрыстос радзіуся).



АКТ 2

(Палац цара Ірада, трон, ля трону стаіць столік з ежай і піццем, бакалы. Ірад у кароне на троне заснуу, сняцца яму кашмары, гаворыць у сне).

Ірад : Я Ірад! Цар прыгожы!.. Мая улада, мае грошы! Ніколі не будзе нічые.

Няхай ен і не чакае. А-а-а, ах, аей! Дзе жаунеры? Згінь! Прападзі! Да д'ябла ідзі! Ці карона з мяне ляціць? Вон ад мяне! (Ірад устае будзіцца) Уфф! Што за страх! Сон прысніуся - страшны жах. (Шукае карону на галаве). Снілася мне - дайце келіх, (бярэ келіх, п'е, гаворыць). Што карону забраць хацелі, што хтосьці мяркуе на мой трон, а хто гэта, (Ірад думае, потым, адганяе гэтую думку і крычыць). Гэй, музыканты, заграйце! Будзе забава! Бо сон не важны, важна ява, Залатая карона і поунае бруха і можна напіцца па самае вуха!

(Пачынае іграць музыка, забягае д'ябал, пачынае танцаваць, Ірад спявае далей). Салодка жывецца, салодка п'ецца, на троне сядзіцца, віно у рот ільецца, калі карона на галаве, а віно на стале, калі музыка іграе ча-ча-ча. Віно салодкае у галаве муціцца. Калі карона на галаве, а віно на стале, калі музыка іграе ча-ча-ча! (Ірад танцуе, хоча сесці на трон, д'ябал адсувае з- пад яго трон і Ірад падае на зямлю. 3-за дзвярэй голас).

Голас :Кароль! Прыйшоу хтосьці, трое... (Ірад усхопліваецца на ногі, д'ябал хаваецца за яго плечы).

Ірад :Няхай увойдуць. (Уваходзяць Каспар, Мільхіор і Бальтазар).

Каралі :(Кланяюцца). Тры каралі усходу прыйшлі да твайго роду.

Каспар :Каспар.

Мельхіор: Мэльхіор.

Балтазар : Бальтазар.

Ірад :А хто вам дарогу паказаў?

Каспар :Дарогу зорка паказала, бляск на небе нам з'явіуся, Новы цар наш нарадзіуся, Новае жыцце настала.

Мельхіор :Новы цар наш нарадзіуся, на зямлю зышоў з нябес. Цуд вялікі аб'явіуся, Ен збаўленне нам прынес.

Бальтазар: Ясна зорка заблішчала, абвясціла нам навіну, мы прыйшлі па гэтай зорцы да тваей краіны.

Ірад : (Сам да сябе) На мой трон!.. Новы кароль... Хоча на мой трон падацца! Але

гэта яму не удасца! (Громка) А гэты цар які? Узброены моцна! Пэуна кароны хоча!

Каспар : Не, Ірад, Ягоная улада над душамі людзей.

Д'ябал : (Шэпча Іраду) Штосьці гаворыць, што у Бэтлееме... ходзяць там нейкія плеткі...

Ірад : Што за плеткі? Дайце мне гэтыя плеткі! (Д'ябал падае Іраду скручаны

пергамент),

Ірад чытае: "Прароцтва прарока Міхея: О, дом слауны, Бэтлеем, маленькія ты між гарадоу, але з тваіх парогау выйдзе Цар бальшы ад усіх цароу. Расою і агню праменем дабро асвеціць, а зло спаліць. Вырве з людзей грэх з

карэннем і з моцы пекла выбавіць. Д'ябал шалее ад злосці, вые. (Ірад да

сябе) Гм!.. Цар большы ад усіх цароў!...


Каспар : Казаў ты Ірад штосьці?
Ірад : А, не, не. Гэта толькі бурчыць з голаду у бруху у мяне. Запрашаю вас на пір.

(Налівае віно у чары). Чары стаяць пустыя дык віна нальем...


Мельхіор : Дарэмная страта часу!
Каралі : У Бэтлеем пойдзем. (Выходзяць).
Д'ябал : Трэба зрабіць крывавую лазьню.
Ірад : Трэба усіх дзяцей забіць, што нарадзіліся у Бэтлееме, каб ніводнае не ўстала і каб каралем не стала!
Д'ябал : Ніхто не забярэць тваю карону!
Ірад : Э-э-э. Добра кажаш, з майго трону -у-у!.. Я ніколі не баюся. Што мае -

будзе мае! Што мае - будзе мае! (Музыка, Ірад і д'ябал п'юць, стукаюцца

чарамі, спяваюць).

Р : Трон, карона і пурпура, залатыя хаты,горы залатыя,ванны, унітазы, залатыя

Д'ябал зубы ды усе вазы. Залатыя ключы ды клямкі. Залатыя усе збаны ды

лямпы... залатыя куры, залатыя байкі.


Ірад : Куры! А навошта куры?

Д'ябал : Ко-ко-ко-ко-ко-ко-ко. Як навошта? Каб табе неслі залатыя яйкі!


Ірад : А-а-а!

Д'ябал : Залатыя яйкі і брыльянты!


Ірад : А на стале кауры ды памідоры, телевізары, ананасы ды бананы, кан'які,

прысмакі.


Д'ябал : А падпішыся ж пад усім гэтым?
Ірад : Ясна, падпішуся, яшчэ дабаулю, што у дадатак і пячаць пастаулю! (Д'ябал

падсоувае яму паперу, Ірад валіць пячать, д'ябал надзявае паперу на вілы.

З'яуляецца смерць з касой, з'вяртаецца да Ірада). Смерць : Ну, цяпер, пагавары са мной. Я прыйшла да цябе з касой. За твае грахі, за

твае жаданні, хадзі у пекла, бо ты вельмі брыдкі!


Ірад : А што, цябе агнем прыпякло? Гэта памылка! Я - у пекла?

Д'ябал : А хто выдау такі дэкрэт, што будзе смажыцца у пекле?


Ірад : Люцыфер!

Д'ябал : Доказ маем на паперы. (Суне пад нос Ірада вілы з паперай, Ірад

перапалоханы чытае). Я, цар Ірад, падцвердзіць мушу, што прадау я д'яблу

душу. На троне не хачу сядзець, хачу у пекла і канец... Д'ябал : Ну, дык пакідай свой трон! Гоп да пекла! I у кацел! (Смерць і д'ябал

выганяюць Ірада і знікаюць).

АКТ З

(Гучыць ціхая, радастная песьня, стаенка у Бэлееме, Марыя скланіушыся над жолабкам, Юзаф, Анелак 1 і Анелак 2, вол і асел).

Марыя : (Спявае песьню, музыка ціхая).

Юзаф : Цепла дзіцяці?

Марыя : Страха дзіравая!

Юзаф : Трэба узяцца і направіць. Страху залатаць, умацаваць сцены. (Бярэ прылады

і доску). Анелак 1 : Можа памочнік патрэбны?

Юзаф : Ты так да працы жвавы? А малаток трымаць умееш? (Анелак 1 бярэ малаток на адварот). Пачакай, не так.

Анелак 1 : А як? (Юзаф убівае цвік).

Марыя : Не шуміце так, цішэй! Спіць маленькі, усе цішэй...

Анелак 2 : Хтось ідзе там сярод ночы! (Здалек чуваць музыку "I прыбеглі у Бэтлеем

пастушкі). Людзей колькі!

Марыя : Каб жа сын не збудзіуся толькі.

Юзаф : Нейкае гранне, нейкія песьні ''Заглядае у стаенку). Спіць Дзіцятка?

Марыя : Не, не спіць.

(Уваходзяць пастухі, спяваюць, становяцаа на калені, кланяюцца).

Антось : А гэты малы прывеу авечку, а авечка зазваніла званочкам. Званочак

звоніць эхам, Дзіцяці на пацеху, дам белую авечку. (Анелак 1 вядзе авечку да жолаба).

Пецька : Я прынес пячэенне і салодкія яблыкі (дае кошык яблыкау).

Валек : А я нясу пугу.

Ганулька : А я вянок цыбулі.

Валек : Калі б Дзіцятка хацеу пакрыудзіць Люцыфер, то яго, Святы Юзаф, гэтай

пугай выганіць.

Ганулька : (Здымае з шыі вянок цыбулі). А гэтая цыбуля для прыправы, каб ежа смачнейшая была.

Анелак 1 : (Паказвае у глыб сцэны). Глядзіце, як прыгожа!

Антось : Каспер, Мельхіор, Балтазар!



Усе разам : Тры каралі ідуць. (Гучыць музыка песьні. Усе устаюць і спяваюць, становяцца навакол Езуса і павол. выходзяць са сцэны).
Каталог: images -> stories -> files
stories -> Учебная программа музыка 5-6 классы
stories -> 1958 жылдың 12 мамырында Батыс Қазақстан облысының Қаратөбе ауданы Қаракөл ауылында дүниеге келген
files -> Е.Өмірбаев атындағы орта мектеп Тәрбие сағаты Дайындаған: Алпамысова Б
files -> Медициналық ұйымды таңда! 1
files -> Nickelodeon главные события в программе 3 февраля 2014 – 2 Марта 2014 Страусёнок Оливия – новые серии!
files -> Nickelodeon россия октябрь 2013 Главные события в программе версия 1 Составлено 20. 08. 2013 сэм и кэт новый сериал стартует 13/10
files -> Фариза,Фаризажан,Фариза қыз. ( Ән байқауы) Мақсаты


Достарыңызбен бөлісу:


©netref.ru 2019
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет