М. М. Мязга Разгледжана і зацверджана на 27 красавіка 2015 г



жүктеу 4.13 Mb.
бет1/23
Дата28.04.2016
өлшемі4.13 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23
: DocLib5 -> %D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E)
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> Лекция II. Иран в XVI – первой половине XIX в
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> Учебная программа дисциплины специализации для специальности 1-21 80 15 «Всеобщая история»
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> Учебная программа для специальности 1-21 03 01-01 История
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> Учебная программа дисциплины обязательного компонента для специальности 1- 02 01 02 04 «История. Английский язык» (код специальности)
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> Тесты по истории древних цивилизаций
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> Тема История собирания музейных коллекций. Крупнейшие музеи по истории религии. План
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> -
%D1%83%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81%20(!%20%D0%BA%20%D1%83%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8E) -> Лекция III. Индия в XVI – первой половине XIX в








 

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны


Гістарычны факультэт
Кафедра ўсеагульнай гісторыі

 


Узгоднена

 


 

 


Узгоднена

 


Загадчык кафедры

____________________С.А.Чаропка

 


 

 


Дэкан факультэта

 


Старшыня метадычнага савета факультэта

 _________________________С.Б.Жыхараў



 

 


_____________М.М.Мязга

 


__ ______________ 2015 г. 

 

 


__ _____________ 2015 г. 

 

 


 

 


 

 


 
Вучэбна метадычны комплекс па вучэбнай дысцыплінЕ

гісторыя новага часу, ч. 1.

для спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці) 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

Складальнік: дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, к. г. н., дацэнт,

М. М. Мязга


Разгледжана і зацверджана на 27 красавіка 2015 г.

пасяджэнні кафедры пратакол № 12

ўсеагульнай гісторыі


Разгледжана і зацверджана

на пасяджэнні савета _______________________________________

__ __________ 2015 г.,

пратакол № ___



Змест
Тэарэтычны раздзел ЭВМК (канспекты лекцый).................

Тэма: Уводзіны: паняцце Новага часу, перыядызацыя і асноўны

змест першага перыяду Новай гісторыі.......................................................



Тэма: Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка еўропейскіх дзяржаў……………………………………………………….

Тэма: Развіццё капіталізму ў Еўропе ў 16–18 стст................................

ТЭМА: Агульныя рысы абсалютызму. Фарміраванне

абсалютызму ў Францыі ...............................................................................

ТЭМА: Нацыянальная спецыфіка французскага

абсалютызму ў перыяд яго росквіту і крызісу............................................

ТЭМА: Англійскі абсалютызм канца 15 – першай паловы 17 ст. .........

ТЭМА: Сістэма абсалютызму ў германскіх дзяржавах ...........................

ТЭМА: Абсалютызм у краінах Паўднёва-Заходняй Еўропы .................



Тэма: Эпоха Адраджэння...........................................................................

тэма: Навуковая рэвалюцыя 17 ст. і фарміраванне

новай карціны свету......................................................................................

ТЭМА: Еўрапейскае Асветніцтва...............................................................

Тэма: Рэфармацыя і Контрэфармацыя ў Еўропе...................................

ТЭМА: Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх

тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя..................................

ТЭМА: Агнлійская рэвалюцыя сярэдзіны 17 ст.......................................

ТЭМА: Вайна Паўночнаамерыканскіх калоній Англіі за

незалежнасць і Першая Амерыканская рэвалюцыя...................................

ТЭМА: Французская рэвалюцыя канца 18 ст............................................

Тэма: Міжнародныя адносіны ў канцы 15 –

першай палове 17 ст......................................................................................

ТЭМА: Міжнародныя адносіныў другой

палове 17 – 18 ст............................................................................................


Практычны раздзел ВМК.................................................................
Раздзел контролю ведаў ВМК....................................................

Тэставыя заданні……………………………………………………………

Пытанні для праверкі ведаў па тэмах, вынесеных

на самастойнае вывучэнне студэнтаў……………………………………

Пытанні да экзамену……………………………………………………….
Дапаможны раздзел ВМК. Вучэбная праграма

дысцыпліны гісторыя новага часу ....................................




3
3
8

12
24


30

38

44



54

61
65

68

76
85



99
114

123
137


148
163
175

175
211

213

215



Тлумачальная записка
Новы час з’яўляецца адным з найбольш насычаных значымымі падзеямі перыядаў сусветнай гісторыі. Ён звязаны з разгортваннем працэсаў распаду еўрапейскага традыцыйнага грамадства і рэвалюцыйнага станаўлення буржуазнай грамадскай сістэмы, генезіса і фарміравання індустрыяльнага грамадства. Першы перыяд Новага часу – гэта пераходны перыяд, час станаўлення капіталізму, стварэння перадумоў для фарміравання індустрыяльнага грамадства. У палітычнай сферы адбывалася ўтварэнне буйных нацыянальных дзяржаў, у якіх у якасці формы дзяржаўнага кіравання ўсталявалася абсалютная манархія. У той жа час з’яўляюцца і новыя тыпы дзяржавы – буржуазная рэспубліка і парламенцкая канстытуцыйная манархія. Глыбокія перамены адбываюцца ў духоўнай сферы грамадства ў выніку Рэафрмацыі і фарміравання новых ідэалагічных плыняў – Гуманізму і Асветніцтва.

Вучэбна-метедычны комплекс (ВМК) курса “Гісторыя новага часу, ч. 1” арыентаваны на комплекснае вывучэнне сацыяльна-эканамічных палітычных і духоўных працэсаў, якія вызначылі магістральны шлях развіцця заходняга грамадства ў 16–18 стст. Так сама ён дазваляе зразумець спецыфіку развіцця вядучых краін свету на працягу гэтага часу. Пачынаецца ВМК з тэарэтычнага раздзела. У ім прадстаўлены канспекты лекцый, тэматыка якіх адпавядае вучэбнай праграме дысцыпліны. У іх раскрыты важнейшыя тэарэтычныя пытанні гісторыі першага перыяда новага часу, прыведзены неабходны для засваення асноўны фактычны матэрыял. Да кожнай тэмы лекцый рэкамендавана літаратура, якая дазваляе студэнтам больш глыбока вывучыць пытанні лекцыі.

Практычны раздзел ВМК уяўляе сабою практычнае кіраўніцтва для правядзення семінарскіх заняткаў. Ён утрымлівае не толькі пералік пытанняў да семінарскіх заняткаў і рэкамендуемую для іх вывучэння літаратуру, але і арыентуе студэнтаў на засваенне асноўных паняццяў, персаналій, якія маюць дачыненне да вывучаемай тэмы. Тэматыка практычных заняткаў складзена ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай дысцыпліны.

Раздзел кантролю ведаў падраздяляецца на некалькі частак. Па-першае, гэта комплекс тэставых заданняў, якія ахопліваюць увесь матэрыял курса ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай. Студэнтам прапануецца выканаць тэсты рознага тыпу. Самыя простыя з іх патрабуюць выбару правільнага адказа з прыведзенных варыянтаў. Ёсць тэсты, пры выкананні якіх студэнты павінны суаднесці элементы двух мностваў, устанавіць паслядоўнасць. Тэсты адкрытага тыпу патрабуюць напісання правільнага адказу. Тэставыя заданні падрыхтаваныя такім чынам, што яны дазвалюць праверыць узровень засваення студэнтамі як фактычнага матэрыялу (даты, падзеі, персаналіі), так і іх тэарэтычныя веды. Тэсты могуць выкарыстоўвацца для праверкі бягучай паспяховасці студэнтаў на працягу семестра, для ажыццяўлення імі самакантролю ведаў. Раздзел кантролю ведаў уключае кантрольныя пытанні да тэм, якія выносяцца на самастойнае вывучэнне студэнтаў, і пытанні да экзамена.

Дапаможны раздзел ВМК уяўляе сабою вучэбную праграму дысцыпліны. Яна дазваляе студэнту зарыентравацца адносна аб’ёма ведаў, якія ён павінен засвоіць пры вывучэнні курса. Праграма ўтрымоўвае і спіс літаратуры, якая неабходна студэнту для грунтоўнага засваення вучэбнага матэрыяла і можа быць выкарыстана пры напісанні курсавых работ.

ВМК прадназначаны для студэнта спецыяльнасці 1-21 03 01-01 “Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)”.


Тэарэтычны раздзел ВМК (канспекты лекцый)
Тэма: уводзіны: паняцце новага часу, перыядызацыя і асноўны змест першага перыяду новай гісторыі
1. Паняцце новага часу, храналагічныя рамкі і перыядызацыя новай гісторыі.

2. Асноўны змест першага перыяду новай гісторыі.


Літаратура

История Нового времени: 1600–1799 годы: учебное пособие для студентов высш. учеб. заведений / А.В.Чудинов, Д.Ю. Бавыкин и др. – М. : Издательский центр “Академия”, 2009. – 384 с. // Предисловие. – С. 3–8.

История стран Европы и Америки в Новое время. В 2 ч. Ч. 1 / под ред. В.С. Бондарчука. – М. : Издательский центр “Академия”, 2012. – 352 с. // Введение. – С. 3–9.
1. Паняцце Новы час з’явілася ў эпоху Адраджэння (канец 14 – першая палова 15 ст.). Дзеячы таго часу ў сувязі з росквітам навукі і культуры лічылі, што Еўропа ўступае ў новую эпоху, якую і назвалі Новым часам. Сучасная гістарычная навука бачыць асноўны змест Новага часу ў хуткім росце і ўмацаванні Заходняй індустрыяльнай цывілізацыі. У яе рамках на Захадзе усталяваўся новы грамадскі лад – капіталізм. Ён заснаваны на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, выкарыстанні вольнанаёмнай працы, вытворчасці прадукцыі для проджу на рынку, дамінаванні рынкавых адносін (таварна-грашовых адносін) у эканаміцы. Заходнюю цывілізцыю Новага часу называюць яшчэ буржуазнай, бо яе развіццё звязана са станаўленнем буржуазнага грамадства, грамадства, у жыцці якога найбольш актыўную ролю адыгрывае буржуазія.

Заходняя індустрыяльная цывілізацыя –адна з лакальных цывілізацый, якая захавалася да нашых дзён. Лакальная цывілізацыя – гэта цэласная сістэма, якая ўяўляе сабой адзінства эканамічнай, сацыяльнай, палітычнай і духоўнай падсістэм. Найбольшы ўплыў на характар цывілізацыі аказвае духоўная сфера, асабліва рэлігія. Тут выпрацоўваюцца погляды чалавека на навакольны свет, на сваё месца ў свеце. Гэта вызначае паводзіны чалавека і характар цывілізацыі. Заходняя цывілізацыя новага часу стала першай у гісторыі цывілізацыяй, якая ажыццявіла экспансію сусветнага маштабу. Яна падначаліла іншыя цывілізацыі ў эканамічным і палітычнм плане, але не змагла гэта зрабіць у сферы культуры.

Цэнтрам станаўлення новай цывілізацыі стала Паўночна-Заходняя Еўропа. Гэта звязна з тым, што ў гэтым рэгіёне быў найбольш высокі ўзровень прававой і гаспадарчай самастойнасці сялян, высокая тупень таварнасці сельскагаспадарчай вытворчсці. Тут найбольшыя памеры набыў перанос прамысловай вытворчасці ў сельскую акругу, што вызваляла яе ад цэхавых абмежаванняў. Важную ролю ў развіцці прадпрымальніцтва ў гэты рэгіёне адыграла распаўсюджванне індывідуалісцкай, арыентуючай на беражлівасць і жыццёвы поспех кальвінісцкай этыкі.

Пачатак станаўлення заходняй індустрыяльнай цывілізацыі, адпаведна, і пачатак Новага часу, гісторыкі адносяць да канца 15–16 ст. Адпраўной кропкай у гэтым працэсе лічацца Вялікія геаграфічныя адкрыцці. Яны далі старт нябачнаму раней пашырэнню еўрапейскай каланіяльнай экспансіі, выклікалі “рэвалюцыю цэнаў”. Усе гэтыя фактары стымулявалі фарміраванне новых буржуазных адносін. Завяршэнне Новай гісторыі звязваюць з глыбокім крызісам заходняй цывілізацыі, у якім яна апынулася ў пачатку 20 ст. Праявай гэтага крызісу стала Першая сусветная вайна і серыя рэвалюцый, якія яна выклікала.

Звычайна выдзяляюць два перыяды Новай гісторыі. Першы з іх ахоплівае 16–18 стст. Гэта пераходны перыяд, час угасання сярэдневяковай цывілізацыі і станаўлення новай індустрыяльнай цывілізацыі. Другі перыяд Новай гісторыі – 19 – пачатак 20 ст. Гэта час адносна поўнага складвання Заходняй індустрыяльнай цывілізацыі, дасягнення ёю спеласці.

Першы перыяд новай гісторыі можна ахарактарызаваць як перыяд ранніх буржуазных рэвалюцый. На аснове тэхнагеннай канцэпцыі можна выдзеліць 16 ст. як час трансфармацыі старой эканамічнай сістэмы і з’яўлення новай эканамічнай сістэмы, капіталістычнай. 17–18 стст. – перыяд мануфактурнага капіталізму. У канцы 18 ст. пачынаецца прамысловы пераварот у найбольш перадавых краінах Захаду. 20-я – 80-я гады 19 ст. – гэта перыяд фабрычна-заводскага капіталізму, які развіваўся ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі. У канцы 19 – пачатку 20 ст. адбываецца пераход да манапалістычнага капіталізму, які знаменаваў сабой пачатак крызісу індустрыяльнай цывілізацыі.



2. Заходняя цывілізацыя новага часу – гэта першая цывілізацыя, у рамках якой адбываецца мадэрнізацыя традыцыйнага грамадства, г. з. пераход да грамадства індустрыяльнага. Пачатку мадэрнізацыі садзейнічалі гаспадарчы і дэмаграфічны ўздымы, якія перажывала Еўропа з другой паловы 15 ст. Мадэрнізацыя насіла комплексны характар. Яна ўключала фарміраванне капіталістычнай сістэмы грамадскай вытворчасці, якая заснавана на індустрыяльнай тэхналогіі і прыватнай ініцыятыве. Галоўным зместам эканамічнага развіцця Еўропы з 16 ст. становіцца генезіс капіталізму – працэс станаўлення і развіцця капіталістычных адносін.

Карэнным чынам мяняецца сацыяльная структура грамадства. Адбываецца разбурэнне той структуры, у аснове якой ляжала дзяленне людзей на саслоўі, карпарацыі. Фарміруецца новая сацыяльная структура, у аснове якой дзяленне на грамадскія класы. Рэзка ўзрастае сацыяльная мабільнасць. Асабістыя якасці чалавека ва ўмовах буржуазнага грамадства дазваляюць яму пераходзіць з аднаго сацыяльнага пласта ў другі. Набывае сілу працэс урбанізацыі, што праяўляецца ў хуткім росце гарадскога насельніцтва і распаўсюджванні гарадской культуры. Ва ўмовах капіталізму фарміруюцца новыя этнічныя супольнасці – нацыі, і ідзе прцэс фарміравання нацыянальных дзяржаў.

Працэс мадэрнізацыі ахоплівае і палітычную сферу, у якой адбываецца станаўленне ліберальнай палітычнай сітэмы. У яе аснове развіццё парламентарызму, палітычнага плюралізму і шматпартыйнай сістэмы. Дзяржаўна-палітычная сістэма заходніх краін перабудоўваецца такім чынам, што не дзяржава выступае як вышэйшая каштоўнасць, якой служыць чалавек, а наадварот, асоба прызнаецца вышэйшай каштоўнасцю, а дзяржава павінна служыць абароне яе правоў і свабод. Гэта непазбежна вяло да дэмакратызацыі дзяржаўна-палітычнага жыцця краін Захаду. З’яўляюцца новыя тыпы дзяржаўнага ладу – парламенцкая канстытуцыйная манархія і буржуазная рэспубліка. Іх дзяржаўны лад грунтуецца на палажэннях канстытуцыі, а яго асноўным элементам з’яўляецца парламент.

У духоўнай сферы адбываецца секулярызацыя і рацыяналізацыя свядомасці як асобнага чалавека, так і грамадства ў цэлым. На змену тлумачэнню навакольнага свету праз рэлігійную веру прыходзіць імкненне растлумачыць яго з дапамогай розуму (рацыянальна). У выніку навуковай рэвалюцыі 17 ст. фарміруецца класічная навука, якая нацэльвае чалавека на выяўленне законаў прыроды і на аснове іх ведання пераўтварэнне навакольнага свету. Узнікаюць новыя ідэалогіі (гуманізм, асветніцтва), якія падавалі чалавека як актыўную асобу, надзеленую неад’емнымі правамі.

Працэс мадэрнізацыі ў еўрапейскіх краінах адбываўся двума асноўнымі шляхамі: эвалюцыйным і рэвалюцыйным. У першым выпадку элементы “старога парадку” паступова змяняліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі новай эпохі. У старым грамадстве паступова фарміраваліся і развіваліся элементы новага (уласнасць трэцяга саслоўя на зямлю, дзяржаўная цэнтралізацыя, таварна-грашовыя адносіны). Гэта быў паступовы і плаўны працэс. Асноўным інструментам яго ажыццяўлення былі рэформы зверху, якія праводзілі ўрады.

Рэвалюцыйны шлях мадэрнізацыі меў на ўвазе карэнную ломку структур старога парадку за адносна кароткі гістарычны час. Але неабходна ўлічваць, што перадумовы рэвлюцый выспявалі ў працэсе папярэдніх эвалюцыных перамен. Роля рэвлюцый заключалася перш за ўсё ў тым, што яны знішчалі найбольш непрымальныя ў новых умовах элементы “старога парадку”. Адмоўным бокам рэвалюцыйнага шляху мадэрнізацыі з’яўляецца тое, што пермены суправаджаліся вялікімі ахвярамі, матэрыяльнымі стратамі.

Вылучаюць некалькі эшалонаў мадэрнізацыі. 1 эшалон: Галандыя, Бельгія, Англія, Францыя, Швейцарыя, ЗША. Рысы мадэрнізацыі ў рамках першага эшалона: арганічны, плаўны характар, меншы ўзровень канфліктнасці, адбываецца паступовае спалучэнне элементаў традыцыйнага і індустрыяльнага грамадства. 2 эшалон: Германія, Расія, Японія, Аўстра-Венгрыя. Мадэрнізацыя менш плаўная. Рэфармацыйныя рыўкі чаргуюцца з кансерватыўнымі адкатамі. Вялікую ролю у працэсе мадэрнізацыі іграе дзяржава.

Першы перыяд новай гісторыі (16–18 стст. ) неабходна разглядаць перш за ўсё як пераходны перыяд. У заходніх краінах імкліва развіваецца капіталістычны ўклад у эканоміцы, але пры гэтым, за выключэннем Галандыі і Англіі, пануючымі застаюцца дакапіталістычныя адносіны. Расце доля мануфактур у вытворчасці, пашыраецца выкарыстанне наёмнай працы.

Адбываўшыся генезіс капіталізму па-рознаму адбіўся на палітычнай структуры розных краін. Галандыя стала першай буржуазнай рэспублікай, а Англія перайшла да парламенцкай манархіі. ЗША з моманту свайго ўзнікнення набылі рэспубліканскую форму кіравання. У іншых краінах дамінуючай тэндэнцыяй у дзяржаўна-палітычнай сістэме стала фарміраванне сістэмы абсалютызму. Важнешым элементам зместу першага перыяду новай гісторыі стала заснаванне каланіяльных імперый.


Тэма: Вялікія Геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка еўропейскіх дзяржаў
1. Прычыны і перадумовы Вялікіх Геаграфічных Адкрыццяў.

2. Адкрыццё еўрапейцамі новых марскіх шляхоў і новых зямель.

3. Пачатак каланіяльнй экспансіі еўрапейскіх дзяржаў.

4. Вынікі і значэнне Вялікіх геаграфічных адкрыццяў.


Літаратура

Субботин, В. А. Великие открытия: Колумб, Васко да Гама, Магеллан / В. А. Субботин. – М., 1998.

История Европы: в 8 т. Т. 3. – М., 1994.

Магидович, И. П. Очерки истории географических открытий / И. П. Магидович, В. И.Магидович. В 5 т. – М., 1983–1985.
1. У Еўропе 15 ст. было адзначана бурным эканамічным ростам. Актыўнае развіццё таварна-грашовых адносін вяло да павелічэння колькасці грошай, якія знаходзіліся ў абароце. 14 ст., і яшчэ ў большай ступені 15 ст. характарызаваліся значным зніжэннем вытворчасці срэбра ў Еўропе. Шахты шэрагу раёнаў былі выпрацаваны (Дэваншыр, Пуату, Сардзінія). Зніжаецца здабыча на рудніках у Цэнтральнай Еўропе (Саксонія, Чэхія), якія доўгі час ігралі галоўную ролю ў забеспячэнні Еўропы срэбрам. Новы ўздым здабычы тут адбудзецца ў 1526–1535 гадах. Недахоп каштоўных металаў, а, адпаведна, і манет вёў да крызісу ў банкаўскай справе. Напрыклад, у Фларэнцыі ў 1422 г. налічвалася 72 банкаўскіх дамы, а ў 1494 – толькі 6.

У Еўропу ўвозілася вялікая колькасць тавараў з Усходу: парча шоўк, фарфор, упрыгожванні, халодная зброя з дамаскай сталі. Харчаванне еўрапейцаў было на працягу доўгіх стагоддзяў аднастайным. Таму вялікую папулярнасць мелы экзатычныя прыправы, якія прывозіліся з Усходу. У абмен на гэтыя тавары ў канцы сярэднявечча – пачатку Новага часу Еўропа магла прапанаваць Усходу толькі золата і срэбра, якіх нехапала. Патрэба ў каштоўных металах для аплаты імпарту з Усходу штурхала еўрапейцаў на пошук зямель, багатых каштоўнымі металамі.

У 1492 г. закончылася рэканкіста. Доўгія войны апусташылі казну Іспаніі, эканамічнае становішча краіны было цяжкім. Адкрыццё далёкіх заморскіх краін, пра казачныя багацці якіх хадзілі легенды, магло значна палепцыць фінансавае становішча іспанскай кароны. Акрамя таго, з завяршэннем рэканкісты велізарная маса іспанскага дваранства, адзіным заняткам якога была вайна, засталася без справы і без важнейшай крыніцы даходаў. Выхаваныя на традыцыях рэканкісты, дваране зняважліва ставіліся да ўсялякай эканамічнай дзейнасці. Для атрымання даходаў ідальга готовы былі пусціцца на заваяванне далёкіх краін. У Еўропе хадзілі легенды аб багацці заморскіх краін. Адна з іх разпавядала пра раку Эльдарада – залатую раку, якую спачатку памяшчалі ў Афрыцы. Меўся і ідэалагічны матыў. Іспанцы разлічвалі прадоўжыць рэканкісту за морам, каб нанесці рашаючае паражэнне мусульманскаму свету.

Да пошуку новых гандлёвых шляхоў еўрапейскія краіны подштурхоўвалі і змены ў геапалітычным становішчы. У 1453 г. туркі-асманы авалодалі Канстанцінопалем і канчаткова ўзялі пад свій кантроль гандлёвыя шляхі Еўропы з Усходам. Трэба было шукаць новыя шляхі, альтэрнатыўныя ранейшым, пралягаўшым праз Міжземнае мора.

Далёкія марскія падарожжы cталі магчымы дзякуючы поспехам у развіцці навукі і тэхнікі. Адбывалася актыўнае развіццё картаграфіі. Італьянскі картограф Паоло Тасканелі пры стварэнні карты свету абапіраўся на вучэнне аб шарападабенстве Зямлі. На яго карце Азія была абазначана на заходнім узбярэжжы Атлантычнага акіяна. З’явіліся карты, на якіх былі нанесены лінія тропікаў, экватар, сетка шырот. Вынікам папярэдніх падарожжаў стала з’яўленне апісанняў марскіх цячэнняў, напрамкаў вятроў, прыліваў і адліваў. У канцы 15 ст. былі значна ўдасканалены навігацыйныя прыборы: компас, астралябія. Гэта дазваляла больш дакладна вызначаць месца карабля ў адкрытым акіяне. Важнае значэнне для марскіх падарожжаў мела вынаходніцтва каравелы – карабля, які мог рухацца супраць ветру, і дасягаў скорасці 22 км. у гадзіну.

2. Адкрыццё Амерыкі. В 1492 г. да двара іспанскіх каралёў Фердынанда і Ізабелы прыбыў генузскі мараплаўца Хрыстафор Калумб і прапанаваў прает дасягнуць узбярэжжа Індыі, рухаючыся ад берагоў Іспаніі па Атлантычнаму акіяну на захад. Іспанская манархія прыняла гэтую прапанову. 3 жніўня 1492 г. 3 каравелы пад камандаваннем Калумба пачалі плаванне. 12 кастрычніка караблі падыйшлі да Багамскіх астравоў. У час гэтага перша падарожжа 1492 – 1493 гадоў Калумб адкрыў астравы Куба і Гаіці (Эспаньёла). На Эспаньёле быў пабудаваны першы форт еўрапейцаў у Новым Свеце Навідад (Ражжаство).

Адкрыццё Калумба выклікала занепакоенасць партугальцаў і пры пасрэдніцтве папы ў 1494 г. Іспанія і Партугалія заключылі Тордэсільскі дагавор, згодна якому Іспанія атрымала права на валоданне землямі на захад ад Азорскіх астравоў, а Партугалія – на ўсход.

Калумб ажыццявіў яшчэ 3 падарожжы ў Амерыку: 1493–1496, 1498–1500, 1502–1504 гады. У час гэтых падарожжаў ён адкрыў Малыя Анцільскія астравы, Пуэрта-Рыка, Ямайку, абследаваў узбярэжжа Цэнтральнай Амерыкі. Ён пераканаўся, што “Южнае мора” і, адпаведна, Індыя, аддзелены ад Атлантычнага акіяна сушай.

У 1500 г. партугалец Педру Алварыш Кабрал высадіўся на бераг Бразіліі. У 1501 г. падарожжа да берагоў Бразіліі зрабіў фларэнційскі астраном Амерыга Веспучы. Ён прыйшоў да высновы, што Калумб адкрыў не ўзбярэжжа Індыі, а новы кантынент. У гонар Амерыга кантынент быў назвааны Амерыкай. У 1515 г. у Германіі выйшаў глобус, на якім упершыню была ўжыта гэтая назва.



Пошук марскога шляху ў Індыю. Яшчэ ў 20–30-я гады 15 ст. партугальцы адкрылі Канарскія і Азорскія а-вы. Пасля гэтага працягвалі абследаванне берагоў Гвінейскага заліва і рухаліся на поўдзень уздоўж узбярэжжа Афрыкі. У 1471 г. яны высадзіліся на ўзбярэжжа Ганы, дзе знайшлі багатыя россыпы золата. У 1486 г. Барталамеа Дзіяш дасягнуў мыса Добрай Надзеі – крайняй паўднёвай кропкі Афрыкі. Гэта адкрывала магчымасць у далейшым дасягнуць берагоў Індыі. У 1497 г. для разведкі марскога шляху ў Індыю вакол Афрыкі адправіўся Васка да Гама. Яго экспедыцыя абагнула мыс Добрай Надзеі і выйшла ў Індыйскі акіян. Ад берагоў Мазамбіка з дапамогай арабскага лоцмана яна ў маі 1498 г. прыбыла ў індыйскі порт Калікут. Зваротны шлях заняў 10 месяцаў. За час плавання загінула 2/3 экіпажа.

Першае кругасветнае падарожжа. Фернанда Магелан лічыў, што Малукскі архіпелаг знаходзіцца адносна недаалёка ад Паўднёвай Амерыкі і дасягнуць яго можна, калі рухацца ад Еўропы на захад і абагнуць Амерыку з поўдня. 20 верасня 1519 г. пачалося першае кругасветнае падарожжа Ф. Магелана. У лістападзе 1520 г., абагнуўшы з поўдня Амерыку праз Магеланаў праліў, караблі выйшлі ў Ціхі акіян. Плаванне па ім цягнулася больш трох месяцаў. Толькі ў сакавіку 1521 г. Магелан дабраўся да Марыянскіх астравоў. Затым ён дасягнуў Філіпінскіх астравоў, дзе загінуў. Застаўшыеся два з пяці караблёў прыплылі на Малукскія астравы і з грузам пранасцей вярнуліся 6 верасня 1522 г. у Іспанію.

У 1529 г. было падпісана іспанска-партугальскае пагадненне, па якім Іспанія адмаўлялася ад прытэнзій на Малукскія астравы, але захавала правы на Філіпіны.



Геаграфічныя адкрыцці ў басейне Ціхага акіяна. У другой палове 16 – пачатку 17 ст. іспанцы з тэрыторыі Перу ажыццявілі шэраг экспедыцый у басейн Ціхага акіяна. У 1567 г. былі адкрыты Саламонавы а-вы, у 1595 г. – Паўднёвая Палінезія, у 1605 г. – Меланезія. Яшчэ ў час падарожжа Магелана было выказана меркаванне аб існаванні паўднёвага мацерыка – Аўстраліі. На пошук яе ў 1605 г. адправілася іспанская экспедыцыя. Адзін з яе ўдзельнікаў Торас прайшоў праз праліў, які аддзяляе Новую Гвінею ад Аўстраліі (праліў Тораса). Але гэтае адкрыццё Іспанія пакінула ў тайне, бо не мела рэсурсаў для асваення вялікіх новых зямель. У 1642 г. галандзец Тасман прайшоў уздоўж паўднёвага берага Аўстраліі, адкрыў востраў, названы Тасманіяй. У час Сямігадовай вайны англічане захапілі Манілу і знайшлі тут дакументы, у якіх гаварылася аб адкрыцці Тораса. У 1768 г. англічанін Джэймс Кук паўторна адкрыў праліў Тораса і ўсходняе ўзбярэжжа Аўстраліі.


  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


©netref.ru 2017
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет