Месяц і Сонца”. Японія па-беларуску, 2005 Сакура



жүктеу 39.32 Kb.
Дата01.05.2016
өлшемі39.32 Kb.
: downloads
downloads -> Правила соревнований международная Ассоциация Бокса [Преамбула]
downloads -> Бехаалотха Когда будешь зажигать Числа 8,1 12,16
downloads -> Жастарды еңбекке тәрбиелеудегі қазақ халқының Ұлттық салт-дәСТҮрлері. Шалғынбаева Қадиша Қадырқызы
downloads -> График проведения аттестации педагогических работников №
downloads -> Ғылыми кеңесшісі: тарих ғылымдарының докторы, профессор, Қр білім және ғылым министрлігінің Р
downloads -> Қазақстан Республикасының юнеско және исеско істері жөніндегі Ұлттық комиссиясы
downloads -> Жүйесінде пайдалану ТҰжырымдамасы алматы, 2004 ббк 74. 200. 52 Ш 21
downloads -> Қазақстан республикасы Білім және ғылым министрлігі
Месяц і Сонца”. Японія па-беларуску, 2005
Сакура

(японская народная песьня)


Белы цьвет на ўвесь сьвет,

Быццам воблакі зь нябёс

Бьюць зямны паклон вясьне –

Гэта вішні зацьвілі,

Як туман іх аксаміт.

Белы цьвет, белы цьвет.

Вішні зацьвілі.
Белы цьвет на ўвесь сьвет,

Пахам сонечным спаўе

Ўсё, што нам падорыць лёс.

Гэта вішні зацьвілі,

Як пялёсткавы туман.

Белы цьвет, белы цьвет.

Вішні зацьвілі.

Ноч жухлага месяца

(муз. Т. Акана, сл. Т. Такана)


Супакоілася сонца

за сіняю гарой,

Наўздагон туман сплывае

дарогаю сівой,

Шчыра дзьме вясновы ветрык

зь нябеснай вышыні,

І пяшчотным сьветам Месяц

фарбуе нашы сны.


Ноччу колераў ня многа,

і ўжо не разьбярэш,

Куды выведзе дарога –

ці ў вёску, ці ў лес.

Хто тут крочыў, дзе ён збочыў,

схаваўшыся ў цішы.

Гэта бачыў толькі Месяц.

Ён сьвеціць і маўчыць.


Зьбіраючы чайнае лісьце

(аўтар невядомы)


Вясна жыла чаканьнем лета ўраджайнага,

І вось ужо вакол зьбіраюць лісьце чайнае,

Капелюшы і кімано з чырвонай стужкаю

Па ўсёй краіне расьцьвілі сярод палёў.


Пад ясным сонейкам зьлілася праца зь песьнямі.

Яны і грэюць, і натхняюць, і прысьпешваюць.

Каб чайны водар заўтра ўсіх дзівіў і радаваў,

Зьбіраем сёньня мы зялёныя лісты.


На ўзьбярэжжы

(муз. Т. Нарыта, сл. К. Хаясі)


Калі ўзьбярэжжам я брыду і слухаю прыбой,

Як хвалі даўнія гады

ўсплываюць прада мной,

Знаёмаю дарогай вяртаюся дамоў,

А ў ветры чую галасы забытыя сяброў.
Аблокі раніцу нясуць і дорыць сонца дзень,

І лагаднее пры сьвятле

цяжар былых надзей.

А вечар зноў пакажа, якім бывае сум,

Развагі шматгадовыя да дому прынясу.
Калі ўзьбярэжжам я брыду і веру ў спакой,

Мой час маўклівай

чарадой вітаецца са мной.

Якое будзе заўтра – ня думаю пакуль,

Ва ўладзе ўспамінаў яшчэ пабыць хачу.

Сын мора

(аўтар невядомы)


Прабеглі па пагорках сосны да вады,

Хвалі белай пенай змылі зь берага сьляды.

Вось з коміна пускае дым малы дамок.

І Я сын мора, я жыву тут гэта мой куток.


З морам я ад нараджэньня, з самых першых дзён.

Мора раніцай будзіла і дарыла сон.

Баяў хвалямі мне казкі мудры акіян,

І яго паветрам дыхаў на ўсе грудзі я.


Пах мора нібы водар кветкі медавой…

Бор паслухаць маю песьню стаў вакол сьцяной.

Разам зь ветрам падпявае голасу майму

Мы глядзім на мора разам і пяем яму.


А калі сядаю ў човен і вяслом сваім

Спрытна хвалю расьсякаю на шляху марскім.

Нібы кветка, расьцьвітае зноў душа мая,

Я сын мора, тут гуляю, як па садзе я.



Позна восеньню

(муз. Т. Акана, сл. Т. Такана)


Лес працінае сьцежка,

Ходзяць нябёсы ёй да ракі,

Там, дзе фарбуе восень

Лісьце барвяна-залатым.

Вецер хістае дрэвы,

Ён распранае іх на зіму.

Зграю шчымлівых думак

Суправаджае сум.


Зьнікла лясная сьцежка,

Сьпіць пад лісьцём і чакае сьнег.

Кутае восень неба

Мяккімі хмарамі шчыльней.

Ходзіць бяз справы вецер,

Фарбы раскідаўшы па зямлі.

Сьнежань на падыходзе,

Першыя дні зімы.



Сьвята ў вёсцы

(муз. Ё. Мінамі, аўтар сл. невядомы)


У вёсцы гаспадарыць барабан з дудой,

Зьбіраемся на сьвята ўсёю грамадой.

Дон-дон...

Дзячым Бога, славім Бога песьняю сваёй.


Даў слета нам Божа шчодрыя палі,

І мы зь цяжкою працай справіцца змаглі.

Дон-дон…

Пасьля працы танцы скачуць на ўсёй зямлі.


А ў сьвеце, дзякуй БогуЮ восень і спакой,

Ёсьць, што на стол паставіць доўгаю зімой.

Дон-дон…

Дзячым Богу, славім Богу песьняю сваёй.



Поўня

(муз. Н. Матаоры, сл. У. Нагуці)


Слухай, поўня, гора маё:

На душы зіма,

Бо матулі, бо матулі

Побач больш няма.


Слухай, поўня, радасьць маю:

Між людзей чужых

Ёсьць такі, хто дапаможа

Да вясны дажыць.


Слухай, поўня, мару маю:

Хай хаця б у сьне

Мая мілая матуля

Будзе ля мяне.



Ля вагніска

(аўтар невядомы)


Зімнім вечарам ля вагніска

Мама, шыючы для дзяцей,

Ім сьпявала: вясна ўжо блізка,

Гульні будуць весялей.

Дзеці слухаць маглі бясконца

І на пальцах лічылі дні

Да таго, як пад цёплым сонцам,

Пабягуць у вясну яны.

А вагніска цёплым полымем грэецца,

І ня верыцца, што за вакенцам сьнег.

Зімнім вечарам ля вагніска

Тата спрытна зьвіваў канат.

Пра вайну, цікавей, чым кніжкі,

Вёў расповед былы салдат.

Дзеці слухаць маглі бясконца

І, сьціскаючы кулачкі,

Уяўлялі сябе ў бойцы:

Трэба тату дапамагчы.

А вагніска цёплым полымем грэецца,

І ня верыцца, што за вакенцам сьнег.



Радзіма

(муз. Т. Акана, сл. Т. Такана)


Гульні дзіцячыя, рэчка і лес

Мне ўпрыгожваюць лепшыя сны.

Ва ўспамінах аб мінулым па Радзіме сум жыве

Мроямі сьветлымі вечнай вясны.


Час няўмольна там старыць матуль

І ўспамінамі кліча дзяцей.

Дождж і вецер там такія ж, сонца сьвеціць, як усюль,

Толькі чамусьці там неба бліжэй.


Веру, што зьдзейсьніцца мара мая –

Тымі мясьцінамі ціха прайсьці,



І, адчуўшы, што чакала мяне родная зямля,

Больш не шукаць сабе новых мясьцін.



©netref.ru 2017
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет