У катавальнях нкус з успамiнаў былога жыхара в. Icaкaвa Юхавiцкага сельсавета Iвана Аляксеевiча Карцеля



жүктеу 168.57 Kb.
Дата18.04.2016
өлшемі168.57 Kb.
: uploads -> files
files -> А. С. Макаренконың өмірі мен педагогикалық қызметі
files -> Ян Амос Коменскийдің педагогикалық қызметі мен теориясы. (1592-1670жж)
files -> Кирилл Куренда: двухлетний вундеркинд Не иначе как вундеркиндом можно назвать Кирилла Куренда из крымского села Владиславовки. В свои два с половиной года он уже знает все буквы алфавита умеет считать и освоил азы компьютерной грамотности
files -> «абай жолы» романындағы тарихи шындық эволюциясы
files -> «бекітемін» «Насихат» мкқк директоры
files -> Ердембеков бауыржан аманкелдіұлы абайдың әдеби ортасы және ақындық мектебі
files -> «бекітемін» Қазақстан Республикасының Білім және ғылым министрі Б. Жұмағұлов
files -> Н. Д. ОҢдасынов ? Арабша-қазақша түсіндірме сөздік
files -> ХҮ-ХҮІ ҒасырлардағЫ ҚЫРҒыз-қазақ халықтарының арасындағы саяси және этникалық байланыстар е. С. Альчикенов
У катавальнях НКУС
З успамiнаў былога жыхара в. Icaкaвa Юхавiцкага сельсавета

Iвана Аляксеевiча Карцеля

Сям'я ў майго бацькi Аляксея Адамавiча была вялiкая: 6 сыноў i 2 дачкi, а калi сям'я вялiкая, то i бедная, бо ад пры­баўлення душ зямельны надзел не павя­лiчваўся. Свайго хлеба не хапала, i таму старэйшыя браты наймалiся на лесана­рыхтоўкi да купцоў Янкеля i Тэвеля Гурэвiчаў з Юхавiч, але ўсё ж два малод­шыя браты вучылiся ў Юхавiцкiм народ­ным вучылiшчы.

У кастрычнiку 1917 г. жыццё змянiлася. Памятаю, як скарачаючы шлях у Польшчу i Германiю, пацягнулiся бежанцы з Пет­раграда. Ехаць чыгункай было небяспеч­на, таму яны за вялiкiя грошы наймалi сялян i працягвалi рух далей на вазках.

Аднойчы да нашай вёскi дайшла вестка, што ў Юхавiчах дзеляць гаспадарку пана JIемяшэўскага. Задарма разбiраюць жывёлу, сельгаспрылады i зямлю. Старэй­шыя казалi, што ў Юхавiчы прыехаў бальшавiк Красiкаў i ўстанаўлiвае ў во­ласцi савецкую ўладу. Нашага суседа Карпа Iванавiча Хвастова, былога петраг­радскага муляра, якi прыязджаў дадому толькi на сяўбу i збор ураджаю, ён назначыў на пасаду старшынi рэўкома воласцi.

У час грамадзянскай вайны мой ста­рэйшы брат служыў у apмii, а бацьку назначылi, а можа абралi краскомам. Работа бацькi была такая: з ранiцы запрагаў каня i адпраўляўся ў раз'езды па сем'ях чырвонаармейцаў Юхавiцкай воласцi. Для беднякоў здабываў у заможных сялян насенне, угаворваў суседзяў дапамагчы чырвонаармейскай сям'i ўзараць зямель­ны надзел. А калi з угавораў нiчога не ат­рымлiвалася, то ўпрагаў у плуг свайго каня. Мы тыднямi не бачылi бацьку дома. Усе клопаты па гаспадарцы неслi мацi i старэйшыя браты. Нiякай зарплаты бацька не атрымлiваў, як i старшыня рэўкома, наш вясковец Карп Iванавiч Хвастоў. Ды i грошы ў той час не былi чаго-небудзь вартыя. Разлiк iшоў натурай. Юхавiцкiя гандляры бралi, напрыклад, за фунт солi 4 фунты масла, за пачак запалак фунт масла. Газавую лямпу запальвалi толькi па вялiкiх святах. Ад голаду ратавалiся ягадамi, грыбамi, рыбай, якой было багата ў рэчцы Нiшчы i лясных азёрах.

Нягледзячы на ўсе цяжкасцi, працягваў навучанне ў школе мой старэйшы брат Iван. Мне таксама вельмi хацелася ву­чыцца, i аднойчы мацi, назбiраўшы 10 фунтаў ячменю на плату настаўнікам, адпусціла разам з братам i мяне. Чытаць i пісаць я ўжо ўмеў i таму трапіў адразу ў другі клас. У 1925 г. я паступіў у пер­шую на Расоншчыне, сямігадовую школу. На ўсё жыццё запомніўся мне прыезд старшыні саўнаркома Белорусі Язэпа Адамовіча i народнага паэта Янкі Купалы. Здавалася, усе жыхары раёна прыйшлі сустракаць ix на станцыю. Янка Купала завітаў на ўрок у нашу школу.

У той час пачалося адраджэнне бела­рускай культуры, мовы i нацыянальнай годнасці. Вялікай папулярнасцю ў моладзі карысталіся розныя мастацкія гурткі i асабліва літаратурны. Яго арганізаваў паэт i празаік Янка Скрыган, які заведваў у Расонах народным домам. Самымі актыўнымі ў гуртку былі Міхась Лісоўскі, Сцяпан Клопаў, Гуця Рабіновіч.

... 1936 год здаваўся мне самым шчаслі­вым у жыцці. У свае дваццаць з невялікім гадоў я ўжо шмат чаго паспеў. Пасля сканчэння сярэдняй школы працаваў ва ўшацкай раённай газеце «Прымежны калгаснік”. Потым скончыў вышэйшы педінстытут у Miнcкy. Вучобу сумяшчаў з работай у рэдакцыях рэспубліканскіх газет “Рабселькор» i “Рабочий”.

Пасля сканчэння інстытута некалькі месяцаў паспеў папрацаваць выкладчы­кам у Полацкім педагагічным тэхнікуме, адкуль быў прызваны ў армію ў якасці курсанта. Праз год з “кубарам” у пятліцах вярнуўся ў Полацк i амаль адразу пачуў, што пачаліся незразумелыя арышты. Ноччу пахапалі выкладчыкаў ляснога тэхнікума. Дайшлі i да педтэхнікума, забралі яго дырэктара Мендзялевіча i лепшага выкладчыка-метадыста І. С. Шчаснага. «Разбяруцца, выпусцяць”, - супакойваў я сам сябе. Аб небяс­пецы для сябе i не думаў. Лічыў, што мяне гэта ніякім чынам не датычыць. Я камса­малец. Бацька калгаснік, ён быў одным з першых старшынь Юхавіцкага вал­выканкома. Старэйшыя браты, за выклю­чэннем аднаго, камуністы. Жывуць i пра­цуюць у Ленінградзе. Яшчэ адзін брат калгаснік. Я першы ў сваім сельса­веце атрымаў дыплом вышэйшай наву­чальнай установы, на “выдатна” здаў экзамен на званне лейтэнанта запасу. Я - патрэбны чалавек у мірны i ваенны час. Не, арышты мяне не датычаць. Гэта наогул нейкая недарэчнасць, а можа справа шкоднікаў. Бо не ў фашысцкай жа Германіі мы жывём.

Але вечарам 19 кастрычніка 1936 г. пастукалі i ў мае дзверы. Я жыў тады ў доме па вуліцы Пралетарскай (цяпер Скарыны). Да мяне з'явіўся няголены, відаць, ужо выматаны арыштамі мужчына ў мундзіры з малінавымі пятліцамі. Выклікаў у якасці панятой старую сусед­ку, прад'явіў мне ордэр на вобыск i зага­даў не падымацца з крэсла i нi з кім не ўступаць у размову. Перагледзеў усе слоікі i каструлі, зазірнуў у печку, пашу­каў пад ложкам. Потым прыняўся за маю бібліятэку. Пералістваў кнігі ўсю ноч, часам праглядваючы сторонкі нават на святло. Я не вытрымаў, пажартаваў: “Разрэжце вокладку, там знойдзеце тое, што шукаеце”. “НКВД ніколі не памы­ляецца”,- адказаў няголены госць i пад занавес прад'явіў ордэр на арышт. Мяне запіхнулі ў “клапоўнік” НКУС. Праз нейкі час мяне па ўсіх правілах - рукі назад - вялі праз чыгуначны вокзал. Канваір, маленькі сухенькі чалавек у скуранцы,- карыкатура на камісараў грамадзянскай вайны - выгінаў свае за­палыя грудзі як толькі мог, паказваючы сваю ўладу. Пасля Оршы стала зразумела, што цягнік рушыць у Мінск. Везлі мяне аднаго ў вагоне, з дзесятак іншых паса­жыраў канваір запіхаў у одно купэ. Напэўна, i тут хацеў паказаць, як многа ў яго ўлады i які небяспечны я злачынца. Як аказалася, не адзін я ехаў пад кан­воем, па дарозе ў Віцебску, Оршы, Бары­саве ў вагоны ўводзілі такіх, як я.

Раніцай “чорны варанок”, лязгаючы жалезным нутром, адвёз нас нейкімі завулкамі ў рэзідэнцыю НКУС, што раз­мяшчалася на вуліцы Савецкай. Тут прапусцілі праз “санапрацоўку”, пазразалі ўсе металічныя гyзiкi i аплікі. Потым - адна рука за спінай, другая для падтрымкі штаноў - пашыбавалі пра­ма на допыт.

Даўжэзныя калідоры, а на дзвярах лічбы. Днём, як я даведаўся, тут цішыня, самая “малацьба” пачынаецца глыбокай ноччу. З-за кожных дзвярэй чуюцца кры­кi, стогны. Гэта машына НКУС па адла­джанай тэхналогіі прапускае праз жорны свае чарговыя ахвяры. Чалавек адтуль павінен выйсці ўжо «апрацаваным”, пазбаўленым усякай кемлівасці i здоль­насці разважаць, магчымасці сабрацца з думкамі, паставіўшы свой подпіс пад злачынствам, прыдуманым следчымі. Мяне ўжо чакалі двое следчых: Цэйтлін i Шліфенсон. Пасадзілі на высокое крэсла, ногі не даставалі да подлогі, каб чалавек быў у пастаянным напружанні, трымаўся на нервах - як бы не хіснуцца i не зва­ліцца.

Не паспеў я абурыцца i спытаць, на якай падставе арыштаваны, як у одно вуха закрычаў Шліфенсон: “Дзе і калі вы завербаваны ў контррэвалюцыйную нацыяналiстычную арганiзацыю?”, а ў другое вуха - тое ж самае Цэйтлiн. Не паспее выкрыкнуць сваё пытанне Шлiфенсон, як тым жа пытаннем аглушае Цэйтлiн. Я адчуваў сябе як на кавадле, па якiм лупяць два малаткi. Дзяўбуць дзень, потым ноч, потым зноў дзень. Зморыцца ад дзяўбання Цэйтлiн - iдзе на адпачынак, дзяўбню пачынае Шлiфен­сон. А калi i ён стомiцца, яго замяняе хто-небудзь iншы са следчых. На ўсе мае патрабаваннi адзiн адказ: “Падпiшы­це пратакол - усё дадзiм».

Мне тыкаюць у твар падпiсаныя прата­колы: “Глядзiце, уся ваша банда прызна­лася ў сваiх злачынствах”. “Бандай” аказалася большая i прытым лепшая частка выпускнiкоў нашага курса, у ix лiку вядомы цяпер паэт Беларусi Сяргей Грахоўскi. Кiраўнiком “банды” лiчыўся драматург Васiль Шаталевiч, якога нiхто з нас не ведаў. Я здагадваўся, што следчыя яшчэ да нашага арышту ўсё прадумалi загадзя, прыдумалi нам злачынствы, размеркавалi ролi, i заставалася толькi падпiсаць гатовыя пратаколы. Па задуме сталiнскiх чэкiстаў наша група была толькi адной з сотнi ячэек вялiкай контр­рэвалюцыйнай арганiзацыi, якая ўжо за­хапiла ўладу ў рэспублiцы. У мяне ўжо тады склалася меркаванне, што быў пача­ты глабальны разгром беларускай культу­ры, якая дала прыкметныя парасткi ў пер­шыя гады савецкай улады. Дастаткова было толькi размаўляць па-беларуску або насiць вышытую кашулю, каб цябе залi­чылi ў нацыяналiсты. Спачатку такiх на­зывалi нацдэмамi, потым, вiдаць, вырашы­лi назваць больш страшна - нацыянал­фашыстамi.

Канвеерныя допыты на працягу некаль­кix сутак - гата былi яшча толькi кветач­кi. Упартых, якiх нiчым нельга было прымусiць падпiсаць пратакол, ставiлi ў так званую стаячую труну, дзе чалавек трацiў прытомнасць ужо праз некалькi гадзiн. Яшчэ заганялi ў карцэр з халоднай вадой на цэментнай падлозе, вада прасоч­валася праз сцены. У дзень давалi па 300 грамаў хлеба i кварту вады.

Гавару пра гэта з веданнем дэталяў, бо сам прасядзеў у лiпенi 1937 г. два тыднi ў карцары старой мiнскай турмы, адкуль выйшаў, трымаючыся за сцены.

Найбольш любiлi сталiнскiя каты iмiтаваць расстрэлы. Ноччу садзiлi ў “чор­ны варанок”, кiдалi туды рыдлёўкi i везлi за горад. Там, яшчэ раз паздзекаваўшыся, зачытвалi фальшывы прыгавор, ставiлi ахвяру на край ямы i пачыналi шчоўкаць куркамi пiсталетаў. Чалавек, вядома, не ведаў, усур'ёз гэта цi не, i часта трацiў прытомнасць. Каты, удосталь нацешыў­шыся i нарагатаўшыся, прывозiлi сваю ахвяру зноў на допыт i пыталi: “А цяпер падпiшаш? » .

Праз гэта прайшлi паэты Сяргей Гра­xoўcкi i Анатоль Дзяркач.

З другой паловы 1937 г. следчым ужо не трэба было прыбягаць да “ускосных” мер уздзеяння. Як я даведаўся праз многа гадоў, Сталiн ад iмя ЦК ВКП(б) дазволiў катаванне на допытах. Што пачалося з гэтымi дазволамi! Каты, што ўпiвалiся сваёй бязмежнай уладай, ужо не заводзiлi ў двары маторы машын, каб заглушыць крыкi. Навошта, калi Сталiн, правадыр i настаўнiк, дазволiў ламаць косцi людзям, мучыць ix колькi хочаш. З допытаў ужо не прывозiлi, а прыносiлi, дакладней прыцягвалi. Збiтага, беспрытомнага чала­века проста перакiдвалi праз парог каме­ры, як мех з зернем. Чалавек дзён дзесяць прыходзiў у прытомнасць, нiчога не еў, прасiў толькi пiць, а мы, галодныя, дзялiлi яго паёк памiж сабой. Мы ведалi: ён падпiсаў сабе смяротны прыгавор на пер­шым допыце i праз месяц-два яго ноччу паклiчуць з рэчамi, зачытаюць прыгавор “тройкi”, заб'юць кляп у рот, каб нiхто не чуў перадсмяротнага крыку, i павязуць за Мiнск, туды, дзе ўжо прыгатавана яма. Наколькi я магу меркаваць па начных гуках, якiя чуў у час сядзення ў карцэры, у турме таксама расстрэльвалi людзей. Але i тым, каго не выклiкалi на допыт, было вельмi цяжка. У камеру, дзе пры ца­рызме змяшчалася 10-12 чалавек, напiх­валi па 50-60. Днём нельга прылегчы - iнакш карцэр. Нельга гучна размаўляць i спяваць. Нельга гуляць нi ў якiя гульнi. Не дазвалялiся сустрэчы са сваякамi, перадачы, кнiгi, газеты. За паперу, што трапiла ў камеру невядомым шляхам, можна было таксама трапiць у карцэр.I ўсё роўна мы з нiчога ўхiтралiся рабiць карты, а з хлеба, такога дарагога хлеба, якi бачылi нават у сне, paбiлi шахматныя фiгypкi. На цэментнай падлозе, дзе мы спалi, не хапала месца, таму ляжалi так шчыльна, што з боку на бок павароч­валiся па камандзе. Цяжкiм паветрам немагчыма было дыхаць. Ды яшчэ змен­шылi плошчу прагулачнай пляцоўкi, дзе можна было толькi таптацца на месцы.

Хачу звярнуць увагу і на харчаванне. Амаль усе мае студэнцкія гады ў Мінску прайшлі на галодным пайку 30-х гадоў. А вось у турме ў 1937-1938 гадах, пасля таго, як была яшчэ тужэй закручана рэжымная гайка, на “казенных” харчах наогул немагчыма было пражыць больш за 6 месяцаў. Голад у спалучэнні з катаваннямі на допытах даводзілі людзей да вар'яцтва, штурхалi на самазабой­ства.

Можа паказацца дзiўным, што мы, седзячы за кратамi, усе навiны ведалi раней, чым свабодныя людзi. Па абрыўках газет, з расказаў толькi што прывезеных з маскоўскiх Бутырак, мы ведалi ўсе важнейшыя навiны. Так, мы раней за мiн­чан даведалiся, што ў Маскве арыштаваны Тухачэўскi, Якiр, Убарэвiч. Пры дапамозе турэмнай азбукi навiну адстуквалi з ка­меры ў камеру.

Амаль год я быў пад следствам i прайшоў праз рукi i кулакi многiх следчых­ фальсiфiкатараў. Устаноўка ў ix была такая: катаваць да таго часу, пакуль чалавек не падпiшацца пад злачынствам, якое яму прыпiсвалася. Самым жорсткiм для мяне быў следчы Шлiфенсон, началь­нiк аднаго з аддзелаў НКУС рэспублiкi. Ён не ведаў беларускай мовы, наўрад цi меў сярэднюю адукацыю, але спецыялi­заваўся на стварэннi спраў вучоных i пiсьменнiкаў. За кар'еру, за ўзнагароды ён, здавалася, гатоў быў стварыць iлжы­вую справу нават на роднага бацьку. “А-а, на маё месца цэлiш, Польшчы хацеў аддаць Беларусь”,- перарываў ён часам допыт, пераходзячы на “лiрыку”.­ “А вось табе, вось! ” - i тыцкаў у нос кулаком з фiгай. На руках гэтага малень­кага чалавека з завiтушкамi на патылiцы засталася кроў многiх беларускiх iнтэ­лiгентаў.

Дзесьцi ў вераснi 1937 г. мяне выклiкаў новы следчы, сёмы або восьмы па лiку, i сказаў, што следства закончана i мне трэба падпiсаць пратакол, што я азнаём­лены са справай. “Як азнаёмлены,­ запярэчыў я,- калi вы не далi ў pyкi ўсёй справы, а зачыталi самi, нiбы я непiсьменны, усяго два лiсты з яе? Не буду падпiсваць”. Следчы ўдарыў мяне па тва­ры, выклiкаў з суседняга кабiнета такога ж тыпа, як сам, i сказаў яму: “Зноў такi ж трапiўся. Адмаўляецца падпiсацца”. “Падпiшы, Ванюшка, пратакол вось тут”,- сказаў той. I я падпiсаўся, не чы­таючы. Так следчая мана завяршылася следчым падлогам.

2 кастрычнiка 1937 г. усю групу былых студэнтаў выклiкалi з рэчамi i павезлi на закрыты суд спецкалегii. Па ipoнii лёсу суд, якi да таго часу пазбавiў свабоды тысячы людзей, размяшчаўся на плошчы Свабоды ў старажытным праваслаўным саборы.

У цеснай паўцёмнай зале сабора нас, 8 чалавек, пасадзiлi на лаўку i да кожнага прыставiлi канваiра. За судзейскiм сталом селi старшыня спецкалегii рэспублiкi, два засядацелi i побач з iмi наш следчы. На судзе мы расказалi аб фiзiчных мета­дах уздзеяння на допытах, аб тым, якiм шляхам выкачаны подпiсы пад пратакола­мi. Але праз 15 хвiлiн старшыня спецкалегii зачытаў нам загадзя напiсаны прыгавор. У яго без усялякiх змяненняў было пepaпicaнa абвiнаваўчае заключэнне, з якога быў выключаны толькi пункт, што мы яшчэ на следстве адмовiлiся ад сваiх вымушаных паказанняў. Выйшла, што на судзе мы пацвердзiлi ранейшыя «пака­заннi». Ад сябе ён дадаў, што мы на судзе iмкнулiся ачарнiць следства, але нам гэта не ўдалося. Мы ўсе атрымалi хто па 10, хто па 6 гадоў i звыш таго па 5 гадоў ушчам­лення ў правах. «Шасцёрка» дасталася менш гаварлiвым, у тым лікy i мне, але ад­сядзець давялося больш.

Зiмой 1937 г. у Магiлёве нас па 40-­60 чалавек запiхалi ў халодныя з кратамi вагоны-цялятнiкi i павезлi па бязмежных прасторах нашай радзiмы. Кожны двух­восны вагон, якiх ужо даўно няма,­ асобная камера: дзверы, цяжкi надворны замок, вузкае з кратамi акенца. Цемра - ледзь бачацца твары. У турэмных камерах было цёпла, нават душна. А тут пры такой цеснаце - холад. Схуднелыя да немагчы­мага, да шалушэння скуры, ледзь тры­маемся на нагах. Сцены нашага каземата ўсе ў дзiрках, зусiм не трымаюць цяпла, а вартавыя «забываюць» падкiдаць вугаль у чыгунную печку. Маўляў, чорт з вамi, здохнеце, дык мы за “ворагаў народа” не адказваем. Пайку даюць нерэгулярна, толькi на вялiкiх прыпынках.

Вось, нарэшце, радзей стукаюць колы, прыпынак. Вартавыя доўга возяцца з замком, якi замерз, а калi адкрываюць яго, не паддаюцца дзверы. Мы ўсе наваль­ваемся на iх. 3 мяшка проста на падлогу, на якую вывальваўся вугаль, нам высыпалi пайкi хлеба. Услед за iмi выставiлi бачок баланды, мicкi, чарпак. Стараста камеры, узяўшы ў pyкi алюмiнiевы чарпак, скамандаваў: «Падыходзь!» Стара­ста абраны ў нас самым дэмакратычным шляхам - з тых, хто дакладна разлiвае баланду, хто да крайнасцi справядлiвы i каму, як правiла, дастаецца самая меншая пайка i няпоўны чарпак ванючай жыжкi. Баланда пад раўнiвым кантролем 50 або 40 пар вачэй раздадзена. «Зноў мне непад­фарцiла, дасталося толькi паўчарпака,- з горыччу ўсмiхаецца стараста.- Але нiчо­га, хлопцы, хутка будзем у лагеры, а там, кажуць, толькi працуй, яды хопiць! »

Мы ведаем, што ён хлусiць, бо з намi едуць i тыя, хто пабываў ужо там. “Там” - непасiльная норма выпрацоўкi i таксама голад, а хлусiць ён ад жаласцi да нас.

Ужо чацвёрты месяц цягнiк вязе нас, асуджаных па 58 артыкуле КК РСФСР, усё далей на Усход. За гэты час можна было б дабрацца да месца прызначэння i пехатой па старым кайданным шляху.

Непадалёк ад мяне на голых негаблява­ных нарах ляжыць калгаснiк з Палтаў­шчыны, якi “распаўсюджваць” трацкiзм прыехаў у Мiнск, да сястры. У гасцях за чаркай гapэлкi штосьцi неадабральнае сказаў аб парадках у сваiм калгасе. А даносчык, стукач, якiх напладзiлася ў тыя гады мноства, данёс на яго куды трэба i што трэба. Яго, неадукаванага, у латанай вопратцы прывезлi ў Мiнск, падсунулi паперу. “Я ўсё iм падпiсаў: i што я трацкiст, i што за развал калгасаў, няхай тольнi адчэпяцца. А то ж яны з шыi не злазiлі»,- расказваў ён.

Далей - двое братоў, калгаснiкаў з Го­мельшчыны, Таратынавых. Аднаму з ix таксама не спадабалiся парадкi ў кал­гасе: не па-сялянску працуюць, зерне кiдаюць у халодную зямлю, аруць як папа­ла. Па стандартах 1937 г. ён, зразумела, вораг калгаснага ладу. У падвале НКУС запыталi, хто яшчэ быў саўдзельнiкам? Хто адзiнадумца? З братам ён жыў друж­на, вось i назваў яго. “Якаясь “тройка”, ­тлyмачыў адзiн з братоў,- нам i дала па восем гадоў”.

На нарах у нашым жа вагоне ляжыць чалавек другога складу - Аляксандр Iва­навiч Яшневiч (Яшкевiчус), адказны работнiк друку. Настаўнiк па прафесii, ўдзельнiк кастрычнiцкiх падзей i грама­дзянскай вайны, камунiст з 1917 года. Ён падыходзiць мне ў бацькi, але ў нас з iм узаемныя сiмпатыi i дружба, якая будзе доўга працягвацца ў лагерах. Закрыўшы галовы пiнжакамi - не вы­ключана, што ў вагоне ёсць «стукач»,­ мы дзелiмся сваiмi думкамi. Яго, лiтоўца па нацыянальнасцi, абвiнавацiлi ў беларускiм нацыяналiзме, прапусцiлi праз шматсутачны допытны канвеер, далi дзесяць гадоў.

Нарэшце ноччу наш эшалон спынiўся надоўга. Прыбылi на месца ў Mapыiнcкi распрэд Сiблага. Высокiя платы, вышкi, наверсе - калючы дрот, унiзе - вартавыя caбaкi. Увесь састаў, мабыць каля тысячы чалавек, увагналi па зыбкай лесвiцы ў глыбокi катлаван недабудавана­га шлакаблочнага будынка. Над галавой толькi дах. У вагоне мы спалi на роўных дашчаных нарах. А тут анiводнага роўнага месца на земляной падлозе. Усюды шлака­блокi, розны будаўнiчы хлам, недзе паста­вiць нагу, не працiснуцца сярод людзей, тым больш прысесцi цi прылегчы. Мы чакалi лепшых перамен, а трапiлi ў самае сапраўднае пекла.

Нам прыносiлi баланду ў брудных закапцелых кацялках, у якiх звычайна вараць гудрон. Баланду прыносiлi, а мi­сак, лыжак не давалi. Чым жа есцi? Лезлi ў гудронавы посуд голымi рукамi, чэрпалi баланду шапкамi, хто чым мог. А нехта i зусiм не мог прабiцца да катлоў. Зна­чыць, прападай з голаду. Спачатку пайкi хлеба проста кiдалi ў катлаван, як кiдаюць зерне галодным галубам; толькi пазней лагернае начальства дадумалася да спiсаў i выдзялення брыгадзiраў. Аб гiгieнe нават i не ўспамiналi, таму пачалася вашывасць. Калi нас выпускалi на прагул­ку, мы займалiся толькi адным - амяталi мяцёлкай з чарнобыля буйных чорных, як канапля, насякомых з адзення.

Хутка ранкамi ў катлаване пачалi знаходзiць мёртвых. На маiх вачах памёр 25-гадовы паэт i журналiст полацкай газеты Mixaiл Багун. Стаяў, ён, стаяў, задумаўшыся, раптам падкасiлiся ногi, упаў. Мабыць, адказала сэрца.

У студзенi 1938 г, прыбыло новае папаў­ненне. Яго ўжо некуды было ўпiхваць, а мы, людзi, якiя зведалi лагернае жыццё, з жахам думалi, што будзе вясной.

Нa шчасце нас, чалавек сто, у тым лiку i майго сябра А. I. Яшкэвiча, у самыя лютыя маразы выклiкалi па спiсе на этап. На мне асенняе палiто, на нагах летнiя туфлi - усё, што было пры арышце. Так i пагналi па ciбipcкiм марозе за некалькi дзесяткаў кiламетраў.

Першыя кiламетры наша рознаўзроста­вая калона пад дуламi вiнтовак яшчэ руха­лася. А потым мы, змучаныя да крайняй ступенi, сталi падаць. Падалi, ў першую чаргу тыя, хто больш iншых прасядзеў на рацыёнах НКУС. А я ўжо другi год быў на турэмным харчаваннi. Ад холаду нямелi i падгiбалiся ногi. Упаду тварам у снег, па­ляжу, прыйду ў сябе i зноў падымаюся, але ненадоўга. Наша калона прайшла ўпе­рад, а мы, чалавек 30 сярод поля, толькi падаем ды падымаемся. Канваiр i ўгавор­ваў нас, i пагражаў расстраляць, але, вi­даць, i куляй нельга падняць таго, каго па­кiнулi сiлы. Толькi пад вечар прыйшлi тры лагерныя падводы i давезлi нас, задубе­лых, ледзь жывых, да лагернага пункта. На наступны дзень нас чакаў такi ж шлях.



Цяжкi, памятны быў той этап ад Мары­iнска да майго першага лагера. Але, маг­чыма, менавiта ён збярог мяне ад смерцi. Хутка мы даведалiся, што вясной 1938 го­да ў Марыiнскiм распрэдзе ўспыхнула эпi­дэмiя тыфу, якая панесла ў брацкую магi­лу мноства жыццяў.



©netref.ru 2017
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет