Вострыкава а. У



жүктеу 0.58 Mb.
бет4/8
Дата24.04.2016
өлшемі0.58 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8
: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80
documents -> Аэробус а-320 Самолет а-320 — флагман семейства среднемагистральных узкофюзеляжных самолетов европейского концерна Airbus. Самолет полностью сертифицирован для полетов в России и за рубежом. Технические характеристики
documents -> Эффективность применения коллоидной фитоформулы ангиомега комплекс в кардиологии
documents -> 2015 жылдың қазан айының репертуары
documents -> I. 2013-2015 жылдарға арналған Қызылорда облысының әлеуметтік-экономикалық дамуының негізгі көрсеткіштері
documents -> Қызылорда облысының жер – су атаулары қызылорда, 2013 жыл сыр елі қызылорда облысы
documents -> Қызылорда облысы әкімінің 2013 жылға арналған Іс-қимыл жоспары
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> Тыпавая праграма па гісторыі чэшскай літаратуры І. Тлумачальная запіска

Тэма № 4. Малыя празаічныя жанры ў творчасці Віцезслава Галека

Генерацыя маеўцаў, да якой належаў і В.Галек, высока ацэньвала празаічныя жанры, іх ролю ў пазнанні рэчаіснасці. Большасць паэтаў, якія актыўна друкаваліся ў альманаху „Май“, пісалі апавяданні. У параўнанні з творамі старэйшага пакалення пісьменнікаў проза маеўскай школы была больш шматпланавай і шырэй адлюстроўвала вобраз сучаснага чэшскага грамадства. Гэтая характарыстыка тычыцца і малых празаічных жанраў Віцезслава Галека. Галек спрабаваў напісаць і раман, які вырашаў бы актуальныя праблемы і апісваў усе слаі грамадства. Аднак пісьменнік не здолеў справіцца з пастаўленай мэтай і яго раман „Камедыянт“ (1861) не лічыцца мастацкай знаходкай аўтара. Апавяданні ж і аповесці Галека ўвайшлі ў залаты фонд чэшскай класікі.

У прозе чэшскага пісьменніка паслядоўна выдзяляюцца дзве тэматычныя лініі: жыццё горада і жыццё вёскі. Урбаністычная тэма асвятляецца сатырычна. Як і многія майстры слова таго часу Галек выкрывае абывацеля, яго абыякавасць, самадавольства, павярхоўнасць, тупасць, лжэпатрыятызм, недасведчанасць па многіх пытаннях, вузкасць інтарэсаў. Іронія і гумарыстычны тон прыкметныя нават у назвах твораў: „Маладая ўдава і стары халасцяк“, „Пра тое, як пан Сухі раззлаваўся на ўвесь свет“, „Казка пра адну шляпу“, “Першае каханне“ і інш. Аднак ён не імкнецца глыбока пранікнуць ні ў псіхалогію сваіх герояў, ні ў складанасці гарадскога жыцця. Названыя творы толькі гумарэскі.

Вясковая рэчаіснасць была Галеку бліжэй, чым гарадская, бо ён нарадзіўся ў вёсцы і ведаў яе цяжкае становішча. „Вясковыя“ апавяданні („Музыка“, „Музыкава Лідушка“, „Кацюша, дачка каваля“, „Перавозчык“, „Іржык“ і інш) прасякнуты вялікім спачуваннем да персанажаў. Аўтар падрабязна апісвае асаблівасці сялянскай псіхалогіі, вясковы быт. Шмат увагі надае сцэнам з народнага жыцця. Апавяданні адрозніваюцца разуменнем сацыяльнай абумоўленасці падзей. Фіналы амаль усіх твораў з вясковага жыцця вельмі трагічныя: героі гінуць з-за матэрыяльнай альбо сацыяльнай няроўнасці, з-за канфліктаў паміж асобай і грамадствам, паміж пачуццём і абавязкам. Разам з тым можна вылучыць такія рысы малой прозы Галека, як недастатковая індывідуалізацыя герояў, іх некаторая статычнасць, рамантычная няпэўнасць дзеяння, што дазваляе зрабіць высновы пра яшчэ даволі значны ўплыў рамантычнай эстэтыкі на пісьменніка. Найбольш адметным апавяданнем 60-х гг. з‘яўляецца „Музыкантава Лідушка“ (1861), якое многія даследчыкі называюць своеасаблівай вехай ў творчасці Галека. Вылучаецца твор перш за ўсё сілай мастацкага ўздзеяння на чытача. Пісьменнік удала спалучае бытавыя замалёўкі, лірычныя адступленні і драматычныя пасажы. Тут ужо бачны стыль спелага Галека: сінтэз лірызму, псіхалагізму і драматызму кульмінацыйных сцэн. Такі стыль і эстэтычныя погляды пісьменніка фарміраваліся пад уплывам рускай літаратуры, якую ён актыўна прапагандаваў у Чэхіі. Асабліва палюбіліся яму Гогаль і Тургенеў. Галек нават напісаў выдатнейшы артыкул “Шукаю Гогаля“, у якім заклікаў чэшскіх пісьменнікаў знаходзіць вартыя асмяяння бакі чэшскай рэчаіснасці і выводзіць іх ў сваіх творах. Уздзеянне Гогаля на Галека праяўляецца ў агульнай крытычнай скіраванасці яго творчасці. Па псіхалагічнаму складу і па значнасці маральна-этычнай праблематыкі ў творах Галеку больш блізкі Тургенеў. Дарэчы, на „Нататкі паляўнічага“ чэшскі пісьменнік напісаў захопленую рэцэнзію. Уплыў Тургенева нам бачыцца ў перавазе маральнага тлумачэння асноў светаўладкавання ў аповесцях і апавяданнях Галека.

Калі ў творах 60-х гг. адсутнічаў нацыянальны каларыт і нацыянальная своеасаблівасць, то ў 70-я гг. Галек піша свае лепшыя нацыянальна адметныя аповесці і апавяданні: „У маёнтку і хаціне“, „На выдзеле“, „Ля пустыннага ўзгорку“, „Студэнт Квох“ і інш. Героі названых твораў ствараюць цэлую галерэю вобразаў чэшскага нацыянальнага характару. Найбольш удалымі лічацца масавыя сцэны з жыцця вёскі ў Галека. Вясковая проза і да Галека была шырока распаўсюджана ў чэшскай літаратуры. Але адметнасць мастацкага свету Галека ў тым, што ён засяроджаны перш за ўсё на ўнутраным свеце чалавека, а не на этнаграфічных апісаннях, быце, прыкметах, традыцыях сялян, хаця дзе-нідзе сустракаецца гэта і ў яго. Сюжэт будуецца так, каб раскрыць думкі, эмоцыя, пачуцці і настроі персанажаў. Нават партрэтныя апісанні амаль адсутнічаюць, паколькі галоўнае для аўтара – гісторыя душы. У малой прозе чэшскага пісьменніка адчувальны ўплыў ідэй утапічнага сацыялізму і маральнага ўдасканальвання як галоўнага рухавіка прагрэсу. Па прыкладу Ж. Ж. Русо і Ж. Санд Галек развівае ў творах канцэпцыю „натуральнага чалавека“, які валодае вострым маральным пачцуццём і не звязаны ўмоўнасцямі свету. Крытэрыем чалавечнасці, дабрыні і маральнасці ў Галека становяцца дзеці. Гэта аснова асноў яго мастацкіх збудаванняў. Часта завязкай апавядання становіцца сустрэча двух дзяцей і ўжо потым разгортваецца асноўны кафлікт. Аўтар упэўнены ў прыроднай роўнасці людзей. Гэты тэзіс раскрываецца галоўным чынам праз роўнасць людзей у каханні (дарэчы, сам Галек праз усё жыццё пранёс вернасць свайму каханню і сваёй жонцы, якую дабіваўся дзесяць гадоў). Цікава, што чэшскі пісьменнік лічыў, што натуральны закон прыроды ў тым, каб любячыя былі роўнымі па ўзросту, сацыяльнаму становішчу, поглядам і г. д. Калі такая раўнавага парушаецца, то гэта вядзе да трагедыі („Ля пустыннага ўзгорку“). Значнае месца займае ў творчасці тэма прыроды. На думку Галека, яна фарміруе здаровыя натуры, духоўную моц і сапраўдную маральную веліч. Таму аўтар пастаянна праводзіць паралелі са светам прыроды. Пейзажы часта падкрэсліваюць душэўны стан герояў, іх роздумы пра сэнс жыцця. Для разумення твораў важнымі з‘яўляюцца вобразы-сімвалы. Адным з найбольш ужывальных становіцца вобраз голага ўзгорку, пустыннага і самотнага. Скразным можна назваць і вобраз вадзяных прастораў, вадзяной стыхіі (сустракаецца як у „вясковай“, так і ў „гарадской“ прозе).

Дзякуючы сваім аповесцям і апавяданням, Віцезслаў Галек заняў у 70-я гг. адно з вядучых месцаў у чэшскай літаратуры. Яго творы былі злабадзённымі, сацыяльна скіраванымі. У іх падымаліся важныя маральна-этычныя праблемы свайго часу: расслаенне вёскі, праблемы дзяцей і бацькоў, ціск аднага чалавека на другога, знікненне патрыярхальнага ўкладу жыцця і патрыярхальных адносін на вёсцы. Галек быў пісьменнікам-рэалістам, які, аднак, кафлікты сваіх твораў вырашаў у духу агульнага прымірэння. Ён не быў прыхільнікам сацыяльных катаклізмаў і рэвалюцыйнага шляху развіцця грамадства. Пісьменнік верыў у маральнае ўдасканаленне чалавека, у сілу выхавання. Галек лічыў, што трэба перарабіць асобнага чалавека і толькі такім чынам можна здзейсніць нейкія перамены ў грамадстве. У гэтым сэнсе можна ахарактарызаваць пазіцыю чэшскага рэаліста як крыху ідэалістычную. Аўтар імкнецца ў сваіх малых празаічных творах даць лепшыя ўзоры чалавечых адносін і стасункаў, адлюстраваць лепшыя рысы чэшскага нацыянальнага характару, паказаць, якім жа павінен быць чалавек. Такая пазіцыя зразумелая, паколькі цэлая генерацыя пісьменнікаў і да Галека (Тыл, Немцава, Светлая) відзела сваё прызначэнне ў выхаванні і асвеце народа, у выпрацоўцы нацыянальнай годнасці і нацыянальнай самасвядомасці. Празаічная спадчына Галека не страціла сваёй актуальнасці і сёння, таму што чэшскі пісьменнік распавядаў пра агульначалавечыя праблемы: адносіны пакаленняў, сэнс сямейнага жыцця, ролю сям‘і і многае іншае. Героі Галека склалі галерэю нацыянальных характараў. Яго проза вабіць шырока скарыстанымі матывамі музыкі, песні і танца. Вобразы персанажаў нагадваюць дзеючых асоб народных песень і ярмарачных балад. Увогуле музыка займае значнае месца ў тэкстах Галека: і як складнік сюжэту, і як рыса паэтыкі, і як занятак многіх персанажаў, і як скразны матыў. Уважліва адбіраў мастак і моўныя сродкі: скарыстоўваў асаблівасці гутарковай мовы, просты сінтаксіс. У той жа момант з дапамогай паўтору пэўных сказаў ён ствараў неабходны лірычны настрой. Некаторыя даследчыкі нават лічаць, што можна гаварыць пра рытм прозы Віцезслава Галека. Галек, бясспрэчна, пакінуў глыбокі след ў духоўным жыцці чэшскай нацыі.


Пытанні для кантролю


  1. Асноўныя тэматычныя лініі ў прозе Галека.

  2. „Гарадская“ проза Віцезслава Галека. Тэмы, героі, мастацкія адметнасці.

  3. „Вясковыя“ апавяданні і аповесці пісьменніка.

  4. Сістэма вобразаў у вясковай прозе. Чэшскі нацыянальны характар ва ўвасабленні Галека. Вобраз дзіцяці як цэнтр мастацкага свету пісьменніка.

  5. Маральна-эстэтычная праблематыка ў аповесцях і апавяданнях Галека.

  6. Агульначалавечая праблематыка аповесцяў і апавяданняў Віцезслава Галека.

  7. Тэма кахання. Яе інтэрпрэтацыя і вырашэнне ў творах Галека.

  8. Музыка ў творах пісьменніка (як складнік сюжэту, як рыса паэтыкі, як занятак перасанажаў, як скразны матыў).

  9. Прырода як важны складнік мастацкіх збудаванняў малых жанраў Галека. Асноўныя вобразы-сімвалы ў прозе.

  10. Псіхалагізм прозы Віцезслава Галека.

  11. Галек і развіццё вясковай прозы ў ХІХ стагоддзі (Галек і Немцава, Галек і Светлаяі інш.).

  12. Стылёвыя асаблівасці малых жанраў у творчасці пісьменніка.

  13. Уплыў рускай літаратуры на мастацкую індывідуальнасць Віцезслава Галека.





1   2   3   4   5   6   7   8


©netref.ru 2017
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет