Вострыкава а. У



жүктеу 0.58 Mb.
бет6/8
Дата24.04.2016
өлшемі0.58 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8
: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80
documents -> Аэробус а-320 Самолет а-320 — флагман семейства среднемагистральных узкофюзеляжных самолетов европейского концерна Airbus. Самолет полностью сертифицирован для полетов в России и за рубежом. Технические характеристики
documents -> Эффективность применения коллоидной фитоформулы ангиомега комплекс в кардиологии
documents -> 2015 жылдың қазан айының репертуары
documents -> I. 2013-2015 жылдарға арналған Қызылорда облысының әлеуметтік-экономикалық дамуының негізгі көрсеткіштері
documents -> Қызылорда облысының жер – су атаулары қызылорда, 2013 жыл сыр елі қызылорда облысы
documents -> Қызылорда облысы әкімінің 2013 жылға арналған Іс-қимыл жоспары
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80 -> Тыпавая праграма па гісторыі чэшскай літаратуры І. Тлумачальная запіска

Тэма № 6. Ешцецкі і старапражскі цыклы ў творчасці Караліны Светлай

Вельмі вялізная творчая спадчына Караліны Светлай займае ў прозе генерацыі пісьменнікаў-маеўцаў значнае і адначасова асаблівае месца. Светлая моцна пакутавала ў жыцці ад павярхоўнасці і абыякавасці людзей, таму яна мэтанакіравана шукала абрысы новага маральнага светапарадку, які б даў правільны накірунак і пэўны сэнс жыццю. Свае погляды і светаўспрыманне яна ўвасобіла ў характарах герояў сваіх кніг, галоўным чынам, у вобразах жанчын. Праз іх пісьменніца хацела паўплываць на сучаснае ёй грамадства і садзейнічаць яго паляпшэнню. Караліна Светлая тварыла ў асноўным у 60-70-я гг., калі ў літаратуры шырылася вострая крытыка ценявых бакоў буржуазнай маралі. Матэрыял для сваіх апавяданняў і раманаў Светлая чэрпала з двух крыніц: з жыцця мяшчанскай Прагі і тагачаснай вёскі Ешцецкага краю. Нікчэмнасць, убогасць духоўнага жыцця пражан кантрастуе са здаровай жыццёвай пазіцыяй і маральнымі ўстаноўкамі герояў Ешцецкага цыклу. Вобразы ў прозе пісьменніцы вылучаюцца псіхалагічнай дакладнасцю і ў той жа момант складанасцю, вялікім эмацыянальным напружаннем, драматычнымі і вельмі цікавымі фабуламі.

Светлая ўваходзіла ў літаратуру з яснымі, склаўшыміся поглядамі на жыццё і на мастацтва. Яна была патрыёткай, якая вывучыла чэшскую мову толькі ў сталым узросце. Захаплялася Байранам, Скотам, Шылерам, Гётэ. Узорам для яе была Арлеанская дзева. Караліну Светлую прыцягвала чэшскае нацыянальнае жыццё, і яна з юнацтва марыла пра пісьменніцкую працу. Ідэалам для Светлай становяцца Бажэна Немцава і Жорж Санд, ідэі і творчасць якіх заўсёды застаюцца яе арыенцірам. Караліна Светлая – гэта псеўданім Іаганны Мужакавай, пад якім пісьменніца пачала друкавацца ў альманаху “Май” у 1958 г. Светлая – вёска ў Ешцецкіх гарах на паўночным захадзе Чэхіі, дзе жылі бацькі мужа і дзе Іаганна праводзіла многія летнія месяцы. Гэтаму псеўданіму яна была верная ўсё жыццё. Першай жа спробай пяра стала навэла ”Двайное абуджэне”, у якой пісьменніца выявіла самыя яскравыя рысы свайго таленту: майстарскае пранікненне ў жаночую псіхалгію, зварот да праблемы выхавання жанчыны і яе ролі ў грамадстве. Падштурхнуў да пісьменніцкай працы Светлую В. Галек, з якім яна сябравала ўсё жыццё. Літаратурныя інтарэсы зблізілі яе з Нэрудай. Іх адносіны паступова перараслі ў каханне, але Караліна Светлая не здолела пакінуць свайго мужа, хаця да таго часу і расчаравалася ў ім.

Цэнтральнае месца ў творчасці пісьменніцыя займае Ешцецкая проза. Да названага цыклу далучаюць „Вясковы раман“ (1867), „Крыж ля ручая“ (1868), „Кантарша“ (1869), „Франціна“ (1870), „Бязбожнік“ (1873) і вялікую колькасць апавяданняў. У Ешцедзе Светлая добра пазнаёмілася з народнымі характарамі, лёсамі, звычаямі, укладам жыцця, праблемамі. Яна злілася з народнай стыхіяй. Героі і асабліва гераіні гэтага цыклу ўвасобілі лепшыя рысы чэшскага народа. Яны сталі ідэалам гарманічнага яднання фізічнай і маральнай прыгажосці. Раманы, аповесці і апавяданні Ешцецкага цыклу ярка апісавюць тагачасную вёску з усімі яе сацыяльнымі і маральнымі асаблівасцямі і праблемамі: шлюб без кахання, несвабода асобы і г. д. Але галоўнае пытанне, якое хвалявала аўтарку, -- гэта прызначэнне жанчыны, яе месца ў сучасным жыцці ўвогуле і жыцці вёскі ў прыватнасці. На думку Караліны Светлай, чэшская вёска была цэнтрам самых вострых пытанняў чэшскага грамадства. Проза пісьменніцы насычана страсцямі, бурлівымі пачуццямі і эмоцыямі. Героі часта аказваюцца перад выбарам паміж каханнем і абавязкам і амаль заўсёды выбіраюць абавязак, як зрабіла і сама аўтарка, за што вядомы чэшскі крытык Ф. К. Шальда, прачытаўшы перапіску Светлай і Нэруды, назваў пісьменніцу „ільвіцай духу“. Сюжэты сваіх твораў яна бярэ з сямейных паданняў і гісторый Ешцецкага краю. Светлая падрабязна апісвае ў кнігах вясковае быццё, народныя звычаі, абрады. Усе гераіні надзяляюцца выключнымі, вельмі моцнымі характарамі, якія сустракаюцца ў рэальным жыцці не так часта. Вобразы жанчын у прозе крыху прыўзняты над рэальнасцю, але не адарваны ад яе. Карціна вёскі, намаляваная пісьменніцай, амаль усеахопная, але акцэнтуецца, тым не менш, менавіта маральны аспект. Гераіні падаюцца шматпланава – і з адмоўнымі і са станоўчымі якасцямі сваёй душы. Пафас Светлай у пратэсце супраць прыніжэння жанчыны, у барацьбе за яе адукаванасць, права на працу і пэўнае становішча ў грамадстве. Значнасць твораў Ешцецкага цыклу зусім не лакальная, таму што аўтарка імкнецца да шырокіх абагульненняў і высноў. Яе непакоіць лёс чэшскага народа і чэшскай жанчыны.

Мастацкі цікавым і тэматычна значным з‘яўляецца і старапражскі цыкл Караліны Светлай, які ўключае раманы „Першая чэшка“ (1861), „На світанку“ (1864), „Апошняя пані з Глогава“ (1870), „ Каралеўна званочкаў“ (1872) і інш., шмат апавяданняў, аповесці „Чорны Петршычэк“ (1871), „Дачка свайго бацькі“ (1884) і г. д. У названых творах адлюстраваны цяжкі лёс першых будзіцеляў, барацьба асветнікаў з рэлігійнымі догмамі і фанатызмам, рэвалюцыйныя выступленні сялянскага насельніцтва, спробы абудзіць нацыянальную свядомасць чэшскага народа. Назва цыклу тлумачыцца тым, што пісьменніца ў цэнтр аповеду ставіць карціны быту і нораваў старой Прагі, характары пражскіх абывацеляў. Раманы і аповесці старапражскага цыклу звязаны з канкрэтнай эпохай, але да гістарычнага жанру аднесці іх нельга, негледзячы на паўнату і верагоднасць апісанняў. Аўтарка ў інтэрпрэтацыі тэмы абапіраецца на прагрэсіўную канцэпцыю чэшскай гісторыі Ф. Палацкага: узгадвае ідэйную спадчыну Абшчыны чэшскіх братоў, паслядоўнікамі якіх з‘яўляецца большасць станоўчых герояў Светлай. Зразумела, што пісьменніцу ў дзейнасці Абшчыны цікавіў не кафесійны , а маральна-этычны бок іх духоўнай спадчыны. Часта можна вылучыць ў творах такі жанравы складнік, як раман-выхавання. Гэта тычыцца і рамана „Каралеўна званочкаў“, і аповесці „Чорны Петршычэк“, і некаторых. інш. У прозе Караліны Светлай паўстае манументальны вобраз горнага Ешцеда і такі ж манументальны вобраз старой Прагі, па вуліцах якой яе, яшчэ зусім маленькую, вадзіў бацька і распавядаў таямнічыя гісторыі. У адлюстраванні Прагі пісьменніца абапіралася на традыцыі Тыла, які стаў першым песняром стовежавай Прагі ў чэшскай літаратуры Новага часу. Аўтарка звярталася да праблемы чалавечага шчасця, якому перашкаджае сацыяльная няроўнасць і хлуслівая мараль. Гэтую тэму яна распрацоўвае ў аповесці „Чорны Петршычэк“. І амаль праз кожны твор чырвонай ніццю праходзіць жаночае пытанне. У гэтым сэнсе на пісьменніцу аказала ўздзеянне Жорж Санд. Аднак праблему жаночай эмансіпацыі Светлая вырашае не толькі ў сямейным жыцці. Яе хвалюе перш за ўсё бяспраўнае становішча жанчыны ў грамадстве.

Паэтыку прозы Светлай вылучае драматызм зместу і дыялагічнасць формы. Сучаснікі бачылі ў гэтым пэўную блізкасць да драматургіі. Трэба ўхваліць і дыяпазон моўнага майстэрства аўтаркі, якая авалодала чэшскай мовай, будучы дарослай. У творах ужываюцца вясковыя абароты і лексіка, мова пражскіх вуліц другой паловы ХІХ стагоддзя, архаізаваная лексіка чэшскіх патрыцыяў канца ХVIII стагоддзя. Кожны персанаж мае свой моўны партрэт, які адпавядае ўзросту, сацыяльнаму статусу, характару, заняткам. Значную ролю адыгрывае простая мова, маналогі і дыялогі, праз якія падаюцца разважанні персанажаў, адметнасці іх характараў, абмалёўваюцца пэўныя падзеі. Адразу звяртае ўвагу псіхалагізм прозы Караліны Светлай, скурпулёзна распрацаваныя вобразы. Калі спрабаваць акрэсліць мастацкі метад пісьменніцы, то трэба ўлічваць сталае спляценне элементаў рамантызму і рэалізму. У некаторых творах праяўляюцца нават сентыментальна-асветніцкія тэндэнцыі. Аўтарка рэалістычна апісвае асяроддзе, дэталі быта, выразныя якасці чалавечай натуры, разумее сацыяльную абумоўленасць падзей. Але вырашэнне сацыяльных канфліктаў пісьменніца спрабуе даваць з агульнагуманістычных пазіцый дабра, справядлівасці, як гэта рабіў яе настаўнік В. Галек. Не абыходзіцца Светлая і без рамантычнай гіпербалы: у раскрыцці духоўнага свету герояў, у захапленні алегарычным вобразамі і сімволікай. Светлая майстарскі авалодала эпічнай формай, у якую цудоўна ўпісаліся складаныя характары яе персанажаў, якія заўсёды знаходзяцца ў руху, у канфлікце з сабой і акаляючым светам. Дынаміка – вось што вабіць у творчасці пісьменніцы. Уражвае эмацыянальнасць аповеду, усхваляваныя інтанацыі. Чытач стала знаходзіцца ў напружанні падчас знаёмства з творамі Светлай. Тэксты насычаны філасофскімі разважаннямі пра сэнс чалавечага жыцця, месца чалавека ў грамадстве, абавязак перад сабой і людзьмі. Незвычайныя, смелыя, гордыя натуры яе герояў кантрастуюць з жыццёвай руцінай. Бясспрэчнай з’яўляецца павучальнасць, пэўны дыдактызм творчасці пісьменніцы, але імкненне паказаць ідэал – зусім няблага. Ужо пры жыцці Караліна Светлая набыла еўрапейскую вядомасць і перакладалася на нямецкую, польскую, рускую, французкую і інш. мовы. Без перабольшвання можна сцвярджаць, што сёння яе раманы і аповесці актуальныя і цікавыя сваімі мастацкімі здабыткамі і ідэйна-тэматычнай насычанасцю.


Пытанні для кантролю


  1. Жыццёвы і творчы шлях Караліны Светлай. Агульная характарыстыка.

  2. Караліна Светлая і Бажэна Немцава: праблема ўплыву. Агульнае і адрознае ў творчасці.

  3. Караліна Светлая і Жорж Санд : разуменне праблем жаночай эмансіпацыі. Інтэрпрэтацыя жаночага пытання ў творчасці.

  4. Светлая і Нэруда: гісторыя кахання, перапіска. Артыкул Ф. К. Шальды “ Караліна Светлая і Ян Нэруда”. Ян Нэруда пра творчасць Караліны Светлай.

  5. Марыя Пуйманава пра Караліну Светлую.

  6. Караліна Светлая пра значэнне літаратуры, палітычнасць пісьменніка і літаратуры.

  7. З нататніку Караліны Светлай: роздумы, афарызмы, запісы; этнаграфічныя і моўныя заўвагі наконт жыцця Ешцеду.

  8. Ешцецкая проза Караліны Светлай: праблематыка, паэтыка.

  9. Сістэма вобразаў Ешцецкага цыклу. Жаночыя характары.

  10. Старапражскі цыкл. Тэматычная адметнасць. Праблема жанравага вызначэння твораў гэтага цыклу.

  11. Жаночыя вобразы рамана “Каралеўна званочкаў”.

  12. Прага ў раманах і аповесцях пісьменніцы. Уплыў традыцыі Тыла ў апісанні Прагі.

  13. Праблематыка аповесці “Чорны Петршычэк”.

  14. Мастацкія асаблівасці прозы Караліны Светлай.

  15. Моўнае майстэрства Караліны Светлай.

  16. Псіхалагізм прозы чэшскай пісьменніцы. Псіхалагічныя партрэты герояў.

  17. Праблема метаду Светлай.

  18. Філасафічнасць прозы К. Светлай. Роздумы Ф. К. Шальды па гэтаму пытанню.

  19. Дыдактычная тэндэнцыя ў творах пісьменніцы.


Літаратура:
История литератур западных и южных славян. Формирование и развитие литератур Нового времени. Вторая половина XVIII- 80-е годы XIX века. Т.2. М., 1997

Кузнецова Р. История чешской литературы. М., 1987.

Очерки истории чешской литературы XIX- XX вв. М., 1963.
Dějiny české literatury. Sv.3. Praha, 1959.

Dějiny české literatury. Praha, 1959-60.

Česká literatura od počatků k dnešku. Praha, 1998.

Hrabák J, Jeřabek D, Tichá Z. Průvodce po dějinach české literatury. Praha, 1984.

Novák A. Dějiny českého písemnictví. Praha, 1994.

Přehledné dějiny literatury. Dějiny české a slovenské literatury s přehledem vývojovych tendencí světové literatury do první světové války. Praha, 1992.

Vlček J. Dějiny české literatury. Praha, 1960.
Slovník českých spisovatelů. Praha, 1964.

Št´astný R. Čeští spisovatelé deseti století. Slovník českých spisovatelů od nejstarších dob do počatku 20 století.Praha, 1974.


Jurčinová E. Podobizny spisovatelek světové galerie. Praha, 1929.

Nováková T. Karolina Světlá, její život a spisy. Praha, 1890.

Novák A. Myšlenky a spisovatelé. Praha, 1914.

Novák A. Podobizny žen. Praha, 1918.

Polemika s dobou. Karolina Světlá ve vzpominkách a korespondenci současniků. Praha, 1969.

Špičák J. Karolina Světlá. Praha, 1980.

Šalda F.K. Kritické projevy 8. Praha, 1956.



1   2   3   4   5   6   7   8


©netref.ru 2017
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет