Вучэбная праграма



жүктеу 157.52 Kb.
Дата30.04.2016
өлшемі157.52 Kb.
: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos
2014 -> Эй бир боорум! Менден бир нече насыйкат сурадың. Сен бир жоокер болгонуң үчүн, аскердик мисалдар менен айтылган сегиз чакан аңгеме аркылуу бир нече акыйкатты напсим менен бирге уккун
2014 -> Қазақстан республикасы білім және ғылым министрлігі
2014 -> ЖҰмыс бағдарламасы пән: «Қоғамтану» Мамандығы: : 0301000
2014 -> Ұлт тарихы толқынындағЫ Ұлы тұЛҒалар
2014 -> Конкурс ережесі «Астана Опера»
2014 -> «Қостанай таңының» кітапханасы Сәлім меңдібаев
umodos -> Программа курса по выбору для 11 класса общеобразовательных учреждений с русским и белорусским языками обучения Минск 2007
ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА

абавязковага факультатыўнага курса

для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай мовай навучання

АСНОВЫ БЯСПЕКІ ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦІ

IIIX класы
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных


умовах — адна з самых актуальных. Падзеі, якія адбываюцца
ва ўсім свеце, сведчаць пра павелічэнне тэхнагеннай, пры-
родагеннай і сацыягеннай небяспекі для жыцця чалавека, па-
казваюць прамую залежнасць стабільнасці цэлых дзяржаў і
выжывальнасці народаў ад узроўню падрыхтаванасці падрас-
таючых пакаленняў да распазнавання і папярэджання небяс-
пекі, ад сістэмы грамадскіх і індывідуальных механізмаў абаро-
ны дзяржавы і кожнага чалавека паасобку.

Падрыхтаваць чалавека да надзвычайных сітуацый, умення


знаходзіць выйсце з сітуацый, небяспечных для жыцця і зда-
роўя, магчыма шляхам фарміравання ў яго сістэмы ведаў пра
асновы бяспекі жыццядзейнасці чалавека і грамадства, набыц-
ця практычных навыкаў аховы жыцця і здароўя, фарміравання
вопыту бяспечнай жыццядзейнасці.

У дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка


2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і
дысцыпліны» ўказана на неабходнасць арганізоўваць ва ўсіх
калектывах і па месцы жыхарства навучанне грамадзян дзеян-
ням у надзвычайных сітуацыях, на прадугледжанне мер па
стварэнні дзяржаўнай сістэмы папярэджання надзвычайных
сітуацый у рэспубліцы. Важнай састаўной часткай сістэмы гра-
мадскай бяспекі з'яўляецца навучанне падрастаючага пака-
лення асновам бяспечнай жыццядзейнасці. Заняткі па асновах
бяспекі жыццядзейнасці і дапрызыўная падрыхтоўка навучэн-
цаў арганічна ўваходзяць у адзіную сістэму ідэалагічнага і
патрыятычнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Дадзеная вучэбная праграма ўяўляе сабой кароткі тэматыч-


ны выклад зместу дадзенага курса, які ўключае веды пра асно-
вы бяспечнай жыццядзейнасці чалавека, небяспечныя і шкод-
ныя фактары рознага паходжання, спосабы, метады і прыёмы

засцярогі чалавека ад іх уздзеяння, меры бяспекі ў надзвы-


чайных умовах.

Мэта абавязковага факультатыўнага курса — выхаванне
ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі
і фарміраванне ў іх вопыту бяспечнай жыццядзейнасці.

Задачы факультатыўных заняткаў:

■ навучыць вучняў уменню распазнаваць і ацэньваць не-


бяспеку навакольнага асяроддзя;

■ раскрыць сістэму ведаў пра небяспеку рознага паходжан-


ня, меры па яе прадухіленні, ліквідацыі яе вынікаў;

■ прывіць вучням навыкі засцярогі і самазасцярогі, дапа-


могі і ўзаемадапамогі ў сітуацыях, небяспечных для іх
фізічнага, псіхалагічнага здароўя і жыцця.

Вучэбная праграма складаецца з чатырох раздзелаў («Пра-


вілы дарожнага руху», «Правілы пажарнай бяспекі», «Ахова
ад надзвычайных сітуацый», «Ахова жыцця і здароўя») і па-
будавана на аснове наступных прынцыпаў: улік узроставых
асаблівасцей вучняў, поліцэнтрызм, спалучэнне псіхалагічнага
і культуралагічнага суправаджэння, сістэматычнасць.

Адметнымі асаблівасцямі праграмы з'яўляюцца ўключэнне


ў яе болын шырокага спектра сацыягеннай небяспекі, які
звязаны з рэальным вопытам узаемаадносін вучняў з людзьмі,
а таксама апора на эмацыянальны вопыт аховы асобы ад цэ-
лага шэрагу небяспечных сітуацый.

Раздзелы вучэбнай праграмы маюць уласныя ўнутраныя


прынцыпы пабудовы матэрыялу і фармуліроўкі тэм. Агуль-
ным прынцыпам пабудовы ўсёй вучэбнай праграмы, які аб'яд-
ноўвае яе раздзелы, з'яўляецца прынцып пашырэння сацы-
яльнага вопыту бяспечнай жыццядзейнасці вучняў.

Вучэбная праграма прадастаўляе педагогам магчымасць


творча падысці да планавання заняткаў у залежнасці ад кан-
крэтных умоў установы агульнай сярэдняй адукацыі, мясцо-
васці, дзе яна знаходзіцца, псіхалагічных магчымасцей вучняў
і арганізацыйных рэсурсаў. Выключэнне складаюць заняткі,
непасрэдна звязаныя сваім зместам з парой года, напрыклад,
«Восеньскія пажары», «Правілы бяспечных паводзін у вадзе»
і г. д.

Структура праграмы ўлічвае асаблівасці навучання вучняў


рознага ўзросту. Усе раздзелы пабудаваны па прынцыпе раз-
гортвання сістэмы ведаў ад простага да складанага, каб у вуч-

няў ад класа да класа выпрацоўвалася псіхалагічная гатоў-


насць да цяжкіх і небяспечных сітуацый у рэальным жыцці,
у іх кантактах з прыродай, тэхнікай, людзьмі.

Вывучэнне матэрыялу, які патрабуе вялікіх затрат часу, мо-


жа быць завершана на занятках з атрадамі юных выратаваль-
нікаў, юных інспектараў дарожнага руху.

Навучальны год можна завяршыць правядзеннем Дня ахо-


вы дзяцей у выглядзе аб'ектавай трэніроўкі (падрыхтоўка вуч-
няў і персаналу да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях).

Пры арганізацыі заняткаў неабходна практыкаваць правя-


дзенне сустрэч са спецыялістамі (у адпаведнасці з вывучаемымі
тэмамі).

Колькасць гадзін, прадугледжаных праграмай: II—IV кла-


сы — 16 гадзін на год, V—VII класы — 35 гадзін на год, VIII—
IX класы — 35 гадзін на год.
ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны в е д а ц ь:

■ правілы дарожнага руху і бяспечных паводзін пешаходаў
і пасажыраў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху, прычыны
дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і правілы
паводзін падчас іх; правілы бяспечных паводзін на чыгунцы;
знакі дарожнага руху і разметку, сігналы святлафора, праві-
лы дарожнага руху ў населеных пунктах і па-за імі; правілы
аказання першай даўрачэбнай дапамогі; правілы руху група-
мі і ў калоне; правілы дарожнага руху для вадзіцеляў мапе-
даў, матацыклаў, веласіпедаў; аб адказнасці ўдзельніка дарож-
нага руху за парушэнне патрабаванняў заканадаўства па за-
беспячэнні бяспекі дарожнага руху;

■ правы, абавязкі і адказнасць грамадзян у галіне дарож-


нага руху;

■ знакі дарожнага руху;

■ небяспеку пажараў і ўзгаранняў, меры па папярэджанні
ўзнікнення пажараў, траўматызму і гібелі людзей; дзеянні ў
выпадку ўзнікнення пажару, узгарання, задымлення; правілы
пажарнай бяспекі ў побыце, школе, пры правядзенні масавых
мерапрыемстваў, падчас навальніцы; правілы развядзення вог-
нішчаў;

■ знакі пажарнай бяспекі;

■ правілы карыстання і захоўвання лёгкаўзгаральных рэ-
чываў і вадкасцей;

■ першасныя сродкі пажаратушэння і іх выкарыстанне;


прызначэнне пажарнай тэхнікі і абсталявання;

■ правы, абавязкі і адказнасць грамадзян у галіне пажар-


най бяспекі;

■ законы, нарматыўныя і прававыя акты Рэспублікі Бе-


ларусь у галіне бяспекі жыццядзейнасці і аховы ад надзвы-
чайных сітуацый;

■ віды надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага


характару, меры па зніжэнні іх вынікаў; асаблівасці псіхало-
гіі паводзін чалавека ў надзвычайных сітуацыях;

■ асноўныя мэты і задачы Дзяржаўнай сістэмы папярэ-


джання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай
абароны (ГА); арганізацыю апавяшчэння і дзеянні па сігналах
ГА, сучасныя сродкі масавага паражэння, абарончыя збудаван-
ні ГА, сродкі індывідуальнай аховы; сутнасць радыяцыйнай
бяспекі, спосабы і сродкі аховы ад радыёактыўных рэчываў;

паняцце харчовай бяспекі;

■ віды прыроднай небяспекі, правілы паводзін у гарачае і
халоднае надвор'е, лекавыя і ядавітыя расліны, грыбы; праві-
лы бяспечных паводзін у вадзе; меры бяспекі пры адносінах
з жывёламі;

■ віды надзвычайных сітуацый сацыягеннага характару;


правілы паводзін без дарослых дома, пры зносінах з незнаё-
мымі людзьмі, правілы бяспечных паводзін у школе, сітуацыях
крымінагеннага характару, формы паведамлення пра небяспеку,
правілы асабістых бяспечных паводзін у сям'і і грамадстве,
меры процідзеяння ўцягванню ў небяспечныя дзеянні, спосабы
распазнавання інфармацыі;

■ правілы бяспечных паводзін ва ўмовах вымушанага аўта-


номнага існавання, меры па захаванні жыцця і здароўя.

Вучні павінны ў м е ц ь:

■ прымаць меры па папярэджанні пажараў; ліквідаваць не-
вялікае ўзгаранне на пачатковай стадыі; паведамляць пра па-
жар; выйці з палаючага ці задымленага памяшкання;

■ прымяняць атрыманыя веды пры абыходжанні з агнём,


карыстанні першаснымі сродкамі пажаратушэння;

■ прытрымлівацца правілаў дарожнага руху і бяспечных


паводзін пешаходаў і пасажыраў; правільна паводзіць сябе пад-
час дарожна-транспартных здарэнняў; бяспечна паводзіць сябе
на чыгунцы; аказваць простыя віды першай дапамогі; выкон-
ваць правілы дарожнага руху для вадзіцеляў мапедаў, мата-
цыклаў, веласіпедаў;

■ прымяняць веданне Правілаў дарожнага руху для забес-


пячэння сваёй бяспекі і бяспекі астатніх удзельнікаў дарож-
нага руху;

■ планаваць свае паводзіны пры надзвычайных сітуацыях


з улікам канкрэтных абставін і сваіх індывідуальных магчы-
масцей; захоўваць і абгрунтоўваць меры бяспечных паводзін
у розных надзвычайных сітуацыях; прадбачыць і па магчы-
масці пазбягаць надзвычайных сітуацый;

■ правільна дзейнічаць у экстрэмальных умовах для зні-


жэння адмоўных вынікаў для сябе і акружэння; аказваць пер-
шую даўрачэбную дапамогу пацярпелым у выніку надзвычай-
най сітуацыі; выконваць мерапрыемствы, якія прадугледж-
ваюць ахову насельніцтва ад надзвычайных сітуацый;

■ будаваць узаемаадносіны з равеснікамі і дарослымі, па-


збягаючы рызыковых паводзін, канфліктных сітуацый крымі-
нагеннага характару і іншых небяспечных фактараў;

■ папярэджваць небяспечныя сітуацыі падчас адпачынку


на прыродзе, пры адносінах з жывёламі, наведванні месцаў з
масавым знаходжаннем людзей;

■ захоўваць асабістую бяспеку ў сям'і і грамадстве.

Вывучэнне зместу дадзенага факультатыўнага курса пад-

рыхтоўвае вучняў да вядзення бяспечнага ладу жыцця, дапа-


магае фарміраваць навыкі бяспечнай жыццядзейнасці, а такса-
ма стварае ўмовы для падрыхтоўкі да паступлення ва ўстано-
вы адукацыі МНС.

II КЛАС

Раздзел «ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ»

(у аднаведнасці з п.п. 3.4 п. 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі


Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 «Аб мерах па па-
вышэнні бяспекі дарожнага руху»)
1. Падарожжа ў краіну дарожных ведаў (1 гадзіна)

Знаёмства з асноўнымі паняццямі: праезная частка, астра-


вок бяспекі, тратуар, пешаходны пераход, падземны пешаходны
пераход, пешаходная дарожка, прыпыначны пункт маршрутных
транспартных сродкаў. Паказ на схеме элементаў праезнай
часткі. Транспартныя сродкі (аўтобус, аўтамабіль, веласіпед, ко-
лавы трактар, мапед, матацыкл, прычэп, трамвай, тралейбус), сту-
пень небяспекі кожнага з іх.
2. Дарога ў школу (1 гадзіна)

Бяспечны маршрут у школу і са школы дадому. Малюнкі


індывідуальных маршрутаў, іх абмеркаванне. Патэнцыяльная
небяспека для дзяцей пры іх руху па маршруце «школа—дом».
3. Святлафор — наш сябар і памочнік (1 гадзіна)

Віды святлафораў. Сігналы святлафора, іх прызначэнне.


Правілы падпарадкавання сігналам святлафора (п. 39, 42 і
дадатак 1 да Правілаў).
4. Надвор'е, час і дарога (1 гадзіна)

Уплыў пары года, умоў надвор'я і часу сутак на бяспеку


дарожнага руху. Правілы бяспечных паводзін пры катанні на
дзіцячых веласіпедах, роліках, лыжах, санках і каньках.
5. Знаёмства з дарожнымі знакамі (1 гадзіна)

Дарожныя знакі: «Пешаходная дарожка», «Пешаходны пе-


раход», «Падземны пешаходны пераход», «Надземны пешаход-
ны пераход», «Веласіпедная дарожка», «Жылая зона», «Прыпы-
начны пункт» (дадатак 2 да Правілаў).
6. Паводзіны на прыпыначным пункце
маршрутнага транспарту (1 гадзіна)

Маршрутны транспарт. Зона прыпынку. Правілы паводзін


на пасадачных пляцоўках пры чаканні маршрутнага транспар-
ту, па прыбыцці транспарту і пры яго адпраўленні. Пабочныя
прадметы і бяспека руху (п. 2.25, 18.4, 23, 24 Правілаў).
7. Практычныя заняткі па агульных правілах пераходу
праезнай часткі дарогі (1 гадзіна)

Пераход дарогі на перакрыжаванні па сігналах святлафора.


Пераход дарогі ў спецыяльна абазначаных для пераходу мес-
цах. Пераход вуліцы, дарогі па-за населеным пунктам (без
святлафора і дарожнага знака «Пешаходны пераход») (п. 17,
42 Правілаў і лініі дарожнай разметкі 1.14.1—1.14.3 дадатку 3
да Правілаў).
Раздзел «ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ»

1. Агонь карысны і небяспечны (1 гадзіна)

Карысць, якую прыносіць агонь чалавеку сёння. Уменне


чалавека кіраваць агнём, выкарыстоўваць яго на карысць.
Шкода, якую наносіць агонь, калі выходзіць з-пад кантролю
чалавека. Загадкі, прыказкі і прымаўкі на пажарную тэматыку.
2. Запалкі — не цацка (1 гадзіна)

Пажары, якія ўзніклі з-за гульні дзяцей з агнём. Вынікі


такіх пажараў. Што трэба ведаць дзецям, каб не дапусціць
пажару. Сітуацыйныя тэматычныя гульні.
3. Электрапрыборы (1 гадзіна)

Прыборы, якія адносяцца да электрычных. Узнікненне па-


жараў ад электрапрыбораў. Навыкі правільнага карыстання
электрапрыборамі (уключэнне, выключэнне). Сітуацыйныя тэ-
матычныя гульні.
4. Як пазбегнуць пажараў і траўмаў на кухні (1 гадзіна)

У якіх выпадках можа ўзнікнуць пажар ад газавай ці элек-


трычнай пліты. Што можа прывесці да апекаў. Як трэба сябе
паводзіць, каб пазбегнуць апёкаў і траўмаў, асабліва на малой
па плошчы кухні. Сітуацыйныя тэматычныя гульні.
5. Небяспечныя гульні (1 гадзіна)

Прыклады пажараў і іх вынікаў, прычынай якіх стала


гульня дзяцей: кіданне запаленых папяровых самалёцікаў з
балкона, самастойнае ўключэнне газавых пліт, сушка адзення
і мяккіх цацак на электранагравальніках. Сітуацыйныя тэма-
тычныя гульні.
6. Пажары ў дварах (1 гадзіна)

Свавольства з агнём, якое прыводзіць да ўзнікнення па-


жараў у дварах, яго вынікі: загаранне сухой травы, таполевага
пуху; небяспека агню каля драўляных пабудоў і вогнішчаў.
7. Урок займальнай бяспекі (1 гадзіна)

Літаратурны або гульнявы ўрок на тэму бяспекі: чытанне


літаратуры, інсцэніроўка, віктарына, тэст, прагляд відэаматэ-
рыялаў, спаборніцтва.
Раздзел «АХОВА ЖЫЦЦЯ I ЗДАРОЎЯ»
1. Вымушаная адзінота (1 гадзіна)

Паводзіны без дарослых дома. Правілы паводзін у шмат-


людных месцах, якія выключаюць магчымасць згубіцца. Ад-
ставанне ад бацькоў або іншых суправаджаючых дарослых, ад

групы падчас экскурсій, паходаў. Памяшканне, якое выпадкова


зачынілася (кватэра, ліфт, дача і г. д.), формы падачы сігналаў.
2. Чужыя людзі (1 гадзіна)

Правілы аховы дома ад чужых людзей. Адрас і тэлефон —


асабісты сакрэт. Ключы ад дома, спосабы іх захоўвання. Паво-
дзіны пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі на вуліцы, у тран-
спарце, пад'ездзе, ліфце, парку.

III КЛАС

Раздзел «ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ»
1. Дарожная разметка ў частцы пешаходнага перахода (1 гадзіна)

Прызначэнне дарожнай разметкі. Сувязь паміж значэннем


дарожнай разметкі, дарожных знакаў і сігналамі святлафораў
на пешаходным пераходзе. Паўтарэнне асноўных правілаў пе-
раходу праезнай часткі дарогі (п. 17, 39, 42, 114 Правілаў і
лініі дарожнай разметкі 1.14.1—1.14.3, 1.15, 1.17.1, 1.17.2
дадатку 3 да Правілаў).
2. Рухаемся па вуліцах горада (1 гадзіна)

Практычныя заняткі на спецыяльна абсталяваных пляцоўках.


3. Дарожныя знакі (1 гадзіна)

Знакі, якія папярэджваюць, забараняюць, прадпісваюць, і іх


прызначэнне (дарожныя знакі 3.10, 4.5.1, 4.5.2, 4.6.1, 4.6.2,
5.12—5.17, 5.22.1—5.26.2, 5.38—5.41, 6.1, 6.2, 6.6—6.15 да-
датку 2 да Правілаў).
4. Перакрыжаванні дарог (1 гадзіна)

Правілы руху пешаходаў праз дарогу на рэгуляваных і не-


рэгуляваных перакрыжаваннях. Сітуацыйныя гульні па тэме
(п. 17.2, 18, 42, 50.2, 50.3, 114 Правілаў).
5. Зіма - небяспечная пара года (1 гадзіна)

Асаблівасці зімніх дарог. Правілы катання на санках, кань-


ках, лыжах і бяспека дарожнага руху.
6. Небяспечныя сітуацыі на дарозе (1 гадзіна)

Узнікненне небяспекі для пешаходаў, якія рухаюцца па даро-


зе. Прычыны дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.
Правы і абавязкі пешаходаў (гл. 2, гл. 4, п. 135 Правілаў).
7. Дарогі па-за населенымі пунктамі (1 гадзіна)

Асаблівасці пешаходнага руху па дарогах па-за населенымі


пунктамі. Правілы бяспечных паводзін на дарогах у вёсцы,
дачным пасёлку (п. 17—22, 131.1 Правілаў).
Раздзел«ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ»
1. Як пазбегнуць пажару ў доме (кватэры) (1 гадзіна)

Правілы пажарнай бяспекі пры карыстанні бытавой электра-


тэхнікай, газавымі і электрычнымі плітамі.
2. Небяспека печаў, камінаў (1 гадзіна)

Чаму дзецям нельга самім распальваць печ, адчыняць


дзверцы печы, якая паліцца, кідаць туды якія-небудзь прад-
меты, выграбаць вуголле. Чытанне тэматычнай літаратуры і
гутарка пра прачытанае.
3. Небяспека свечак (1 гадзіна)

Выкарыстанне свечак для асвятлення ў выпадку неабходна-


сці. Запальванне свечак падчас навагодніх свят і святкавання
дня нараджэння. Выкананне пры гэтым правілаў бяспекі.
4. Тэлефон службы выратавання 101 (1 гадзіна)

Як паведамлялі пра пажар у тыя часы, калі не было тэлефо-


на. Чаму менавіта гэты нумар вызначылі для выкліку дапамо-
гі ў выпадку пажару. Чаму нельга тэлефанаваць па гэтым ну-
мары без уважлівай прычыны. Сітуацыйная тэматычная гульня.
5. Прафесія выратавальнік (1 гадзіна)

Аб'яднанне людзей у барацьбе з агнём. Першыя прафесій-


ныя падраздзяленні пажарных. Сучасныя выратавальнікі-па-
жарныя. Асаблівасці іх работы. Сустрэча з супрацоўнікам пад-
раздзялення па надзвычайных сітуацыях.
6. Небяспека дыму (1 гадзіна)

Небяспека задымленага памяшкання, пад'езда, ліфта. Рас-


паўсюджванне дыму. Атрутныя рэчывы, якія выдзяляюцца
пры гарэнні. Правілы засцярогі ад дыму і выхаду з задымле-
нага памяшкання.
7. Урок займальнай бяспекі (1 гадзіна)

Літаратурны або гульнявы ўрок на тэму бяспекі: чытанне


літаратуры, інсцэніроўка, віктарына, тэст, прагляд відэаматэ-
рыялаў, спаборніцтва.
Раздзел«АХОВА ЖЫЦЦЯ I ЗДАРОЎЯ»
1. Паведамленне пра небяспеку (1 гадзіна)

Роля тэлефона ў небяспечнай сітуацыі. Варыянты выкліку


хуткай дапамогі і міліцыі пры адсутнасці тэлефона. Зварот
да знаёмых дарослых у розных сітуацыях. Спосабы паведам-
лення пра небяспеку. Навучанне навыкам паведамлення про-
звішча, імя, нумара школы, апісання месца падзеі. Правільныя
ўзаемаадносіны з суседзямі, прадстаўнікамі органаў аховы.
2. Бяспека адносін з жывёламі (1 гадзіна)

Правілы паводзін з хатнімі жывёламі. Пазбяганне траўмаў


ад жывёл, птушак, насякомых (сабакі, кошкі, хамякі, каровы,
коні, ваўкі, мядзведзі, змеі, пеўні, гусі, індыкі, папугаі, восы,
пчолы, чмялі, кляшчы). Агрэсіўнасць і шаленства жывёл. Маг-
чымыя вынікі падобных траўмаў. Меры засцярогі. Дзеянні ў
выпадку нападзення жывёл на чалавека. Паводзіны ў выпадку
атрымання траўмаў ад жывёл (інфармаванне, зварот, першая
дапамога).
IV КЛАС
Раздзел «ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ»
1. Дарога ў школу і новыя маршруты (1 гадзіна)

Раён, у якім знаходзіцца школа. Абмеркаванне канкрэтных .


маршрутаў вучняў, якімі яны часта карыстаюцца.
2. Правілы бяспечных паводзін пешаходаў і пасажыраў,
якія ўдзельнічаюць у дарожным руху (1 гадзіна)

Прытрымліванне нравілаў дарожнага руху пешаходамі, па-


сажырамі — неабходная ўмова забеспячэння бяспекі дарож-
нага руху. Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя МУС Рэс-
публікі Беларусь (п. 2.59, 4, гл. 4, гл. 5 Правілаў).
3. Ты — пешаход (1 гадзіна)

Асноўныя правілы бяспечных паводзін пешаходаў, якія


ўдзельнічаюць у дарожным руху. Пераход дарогі па рэгуля-
ваным і нерэгуляваным пешаходных пераходах і па-за пеша-
ходным пераходам. Асаблівасці руху транспартных сродкаў
і пешаходаў у сваім раёне (п. 17.2, 18, 36, 42, 114, 135, 50.2,
50.3 гл. 4 Правілаў).
4. Ты — пасажыр (1 гадзіна)

Асноўныя правілы бяспечных паводзін дзяцей-пасажыраў


у маршрутным транспартным сродку пры следаванні з баць-
камі, у групах і самастойна. Правілы бяспечных паводзін дзя-
цей-пасажыраў у легкавым аўтамабілі, на матацыкле (п. 2.44,
178, 179, 181.5—181.7, гл. 5 Правілаў).
5. Вадзіцель і пасажыры (1 гадзіна)

Правілы ўзаемаадносін пасажыраў і вадзіцеля. Недапуш-


чальнасць адцягнення ўвагі вадзіцеля падчас руху. Паводзіны
пасажыраў у салоне транспартнага сродку і бяспека дарожнага
руху (гл. 5, гл. 23 Правілаў).
6. Бяспечныя паводзіны на чыгуначным транспарце (1 гадзіна)

Небяспека, якая ўзнікае падчас руху пешаходаў уздоўж чы-


гуначнага палатна. Чыгуначныя пераезды. Сігналы. Забарона
хаджэння па чыгуначным палатне, насыпе. Забарона гульняў
паблізу чыгункі. Правілы перасячэння чыгуначных шляхоў.
Правілы карыстання і паводзін у чыгуначным транспарце.
7. Абагульняльныя гульнявыя заняткі (1 гадзіна)

Прагляд відэа- і кінафільмаў, відэаролікаў на тэму бяспекі


руху. Абмеркаванне прагледжанага. Правядзенне выніковага
тэста па бяспецы руху.
Раздзел «ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ»
1. Пажарная небяспека ў доме (кватэры) (1 гадзіна)

Небяспека ўзнікнення пажару ў доме (кватэры) ад агню


паблізу дома, у пад'ездзе, суседняй кватэры. Правілы паводзін
і меры бяспекі.
2. Пажарная бяспека і піратэхніка (1 гадзіна)

Забарона продажу і выкарыстання дзецьмі піратэхнічных


вырабаў. Правілы супрацьпажарнай бяспекі ў сітуацыі вы-
карыстання піратэхнічных вырабаў. Наяўнасць інструкцыі на
рускай мове, папярэджанне аб ступені небяспекі.
3. Прыметы загарання электраабсталявання (1 гадзіна)

Першыя прыметы няспраўнасці электраабсталявання, якія


могуць стаць прычынай пажару. Дзеянні дзяцей школьнага
ўзросту па папярэджанні пажару ў падобных выпадках. Сі-
туацыйныя тэматычныя гульні.
4. Небяспека гаручых і ўзгаральных вадкасцей (1 гадзіна)

Небяспечныя вадкасці, якія не толькі лёгка ўзгараюцца, але


і выдзяляюць пры гарэнні атрутныя рэчывы. Асаблівая не-

бяспека памяшканняў, дзе знаходзяцца лёгкаўзгаральныя вад-


касці (гаражы, павеці, балконы).
5. Пажаранебяспека сенасховішчаў, гарышчаў і падвальных памяшканняў (1 гадзіна)

Небяспека ўзнікнення і хуткае развіццё пажару ў месцах,


дзе складзіруецца сена. Загрувашчанасць і павышаная па-
жарная небяспека гарышчаў і падвальных памяшканняў.
6. Творчы тэматычны ўрох (1 гадзіна)

Прыдумаць, намаляваць казку або фантастычнае апавядан-


не на пажарную тэматыку, у якой героем можа быць перса-
наж з папулярнага мультфільма, дзіцячага серыяла, жыхары
іншых галактык або жывёлы.
7. Урок займальнай бяспекі (1 гадзіна)

Літаратурны або гульнявы ўрок на тэму бяспекі: чытанне


літаратуры, інсцэніроўка, віктарына, тэст, прагляд відэаматэ-
рыялаў, спаборніцтва.
Раздзел «АХОВА ЖЫЦЦЯ I ЗДАРОЎЯ»
1. Сварка з сябрамі - крыніца небяспекі (1 гадзіна)

Моўныя канфлікты і іх вырашэнне. Словы і пачуцці, споса-


бы іх перадачы таварышам. Недобразычлівыя паводзіны (абзы-
ванне, замахванне, перадражніванне, кепскія і крыўдныя жар-
ты, штурханне і г. д.) як крыніцы небяспекі і сур'ёзных кан-
фліктаў.

Правілы аховы ад пагроз, гвалтоўных дзеянняў з боку стар-


шакласнікаў, дарослых у школе і на вуліцы. Прыёмы распазна-
вання агрэсіі і недобразычлівых адносін з боку людзей рознага
ўзросту (міміка, мова, рухі цела, выраз вачэй і г. д.).

Ролевыя і імітацыйныя гульні па тэме.


2. Правілы бяспечных паводзін у вадзе (1 гадзіна)

Небяспека вадаёмаў, асаблівасці стану вадаёмаў у розныя


поры года. Правілы паводзін у вадзе: купанне і гульні ў ва-

дзе ў летні час, выкарыстанне замёрзлых вадаёмаў для ка-


тання на каньках і зімовай рыбалкі.

Спосабы пераправы праз раку (пераход уброд, пераадоль-


ванне ўплаў, масты і мосцікі, пераход па замёрзлым лёдзе),
пераадольванне дрыгвы, балот.

Тонкі лёд. Прыметы небяспекі. Меры засцярогі пры руху


па лёдзе вадаёмаў.



©netref.ru 2017
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет